Статуя Адзінства (, ) — помнік-статуя ў гонар Валабхаі Патэля, намесніка прэм’ер-міністра Індыі і аднаго з лідараў руху за незалежнасць Індыі, на востраве Садху на рацэ Нарбада у штаце Гуджарат.
Статуя з’яўляецца самай вялікай у свеце. Яе вышыня разам з пастаментам складае 240 метраў, без пастамента — 182 метра. Статуя Адзінства амаль у 4 разы вышэй за Статую Свабоды. Аўтарам праекту з’яўляецца індыйскі скульптар Рам Сутар. Адкрыццё адбылося 31 кастрычніка 2018 г. (на 143-ю гадавіну з дня нараджэння Патэля) прэм’ер-міністрам Нарэндра Модзі.
thumb|center|400px|Злева направа параўнанне па вышыні (у тым ліку п’едэстал): Статуя Адзінства, Буда Вясенняга Храма, Статуя Свабоды, Радзіма-маці, статуя Хрыста-Збавіцеля і «Давід» працы Мікеланджэла.
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:Каласальныя статуі Катэгорыя:Помнікі дзяржаўным і палітычным дзеячам Катэгорыя:Славутасці Індыі Катэгорыя:Гуджарат