Марына Іванаўна Ляге́нчанка (нар. )— вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1992). Заслужаны ўрач БССР (1971).
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе . Бацька — Іван Сяргеевіч Лягенчанка. У 1943 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1943—1944 гг. вучылася ў Казанскім медыцынскім інстытуце, у 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. У 1948—1951 гг. аспірант кафедры дзіцячых хвароб, у 1951—1968 гг. асістэнт. У 1954 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микроэлементы (медь, цинк) в крови детей при ревматизме»Легенченко Марина Ивановна // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 1968—1970 гг. дацэнт, у 1970—1992 гг. загадчык кафедрай дзіцячых хвароб лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, у 1992—1993 гг. — прафесар. У 1978 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Деятельность сердца и особенности регионарного кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста».
Навуковая дзейнасць М. І. Лягенчанка належаць навуковыя працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту. Распрацавала і ўкараніла ў практыку шэраг методык даследавання дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Аўтар больш за 50 навуковых прац. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаванага: Медь и цинк в крови у детей в остром периоде ревматизма, 1955. Нарушение содержания меди и цинка в крови детей в межприступном периоде ревматизма, 1956. Состояние сердечно-сосудистой системы при пневмонии у детей раннего возраста // Здравоохранение Белоруссии, 1980, № 7.
Літаратура
Легенченко Марина Ивановна: (К 60-летию со дня рождения) //Здравоохранение Белоруссии. — 1985. — № 9. — С. 76. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007
Спасылкі Легенченко Марина Ивановна // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт История медицины Беларуси // Афіцыйны сайт УА «Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж»
Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Педыятры СССР