Ле́бедзеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лебедзева.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мароськаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заскевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года ў склад сельсавета з Маркаўскага сельсавета перададзена вёска МаліноўшчынаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. У 1974 годзе скасаваны вёскі Старое Сяло, Шмараўка, хутары Куп’ё і УстроннеРашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435)., у сакавіку 1977 года — хутар ХвашчоўкаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533)., у 1980 годзе — вёска УшаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5093 чалавекі, з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія; паводле перапісу 2019 года — 4446 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе