Бітва за Дэрну — баі за авалоданне горадам Дэрна з лютага 2018 па люты 2019 года.

Ход бітвы 5 лютага 2018 года вайскоўцы Лівійскай нацыянальнай арміі пачалі аперацыю супраць баевікоў у партовым городзе Дэрна на ўсходзе Лівіі. Пасля 5 тыдняў баёў, 19 сакавіка, ЛНА пацярпела паражэнне ў сутыкненнях з джыхадзістамі. Вайскоўцы адступілі з пазіцый, пакінуўшы ворагу некаторую колькасць тэхнікіhttp://www.dahab.pro/_liviya_.

4 красавіка ўспыхнуў бой у паўднёвай Дэрне пасля нападу з боку тэрарыстычнай групоўкі «Савет Шуры» на пазіцыі сіл хафтараўцаў у Дахарэ Аль-Хамар. Рэгулярная армія адбіла атаку.

8 мая сілы ЛНА пачалі штурм Дэрны, з мэтай поўнага вызвалення горада. 15 мая байцам Хафтара атрымалася заблакаваць усходнія падыходы да Дэрны. Войскі таксама здолелі захапіць трафеі, уключаючы некалькі лёгкіх ракет і адзін танк. 16 мая Лівійская нацыянальная армія зноў пацярпела паражэнне ў баях з джыхадзістамі і адступіла. Праз два дні пачаўся новы штурм. ЛНА здолела зламаць знешнюю лінію абароны ісламістаў .

2 чэрвеня ВПС нанеслі авіяўдары па складах зброі, якія належалі баевікам «Савета шуры маджахедаў Дэрны»http://russian.news.cn/2018-06/03/c_137227031.htm Авіяцыйныя ўдары 2.06.18 .

У чэрвені, падчас баёў у Дэрне, узяты ў палон Абу Саф’ян бен Каму — адзін з кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»СМИ: В Ливии захватили одного из авторитетных лидеров «Аль-Каиды» .

28 чэрвеня лівійскім нацыянальная армія абвясціла аб поўным вызваленні ад баевікоў горада Дэрна, аднак баі працягваліся. Атрады баевікоў змагаліся да 11 лютага 2019 года, хаваючыся ў старажытнай частцы горада.

Заўвагі

Спасылкі

Дэрна Катэгорыя:Канфлікты 2018 года Катэгорыя:Канфлікты 2019 года Катэгорыя:2018 год у Лівіі Катэгорыя:2019 год у Лівіі