Наступле́нне на Тры́палі (кодавая назва аперацыі: «Паво́дка го́днасці»; контраперацыя сіл УНЗ: «Вулка́н гне́ву»«Вулкан гнева»: в Ливии началась гражданская война) — наступальная аперацыя Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) на чале з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам, які падпарадкоўваўся Палаце прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), супраць сіл Урада нацыянальнай згоды (УНЗ) прэм’ер-міністра Фаіза Сараджа, мэтай чаго была лівійская сталіца Трыпалі.
ППЛ і УНЗ (да 2016 года замест яго быў Усеагульны нацыянальны кангрэс) вялі паміж сабой барацьбу за поўны кантроль над Лівіяй з 2014 года, што прывяло да фактычнага двоеўладдзя ў краіне. У канцы мая 2019 года паміж прыхільнікамі ўрада Сараджа і сіламі Народнага фронту вызвалення Лівіі, што выступалі за аднаўленне даваенных парадкаў, адбылося буйное сутыкненне. Праз месяц НФВЛ падтрымаў наступленне Хафтара, хоць да гэтага «фронт» не супрацоўнічаў ні з адным бокам канфлікту, выступаючы трэцяй сілай. Пазней хафтараўцам аказала дапамогу суданскае апалчэнне САП. Акрамя таго, у баях пад Трыпалі на баку Хафтара ўдзельнічалі прыватныя ваенныя кампаніі з Расіі і армія ААЭ. У сваю чаргу, войскі ўрада нацыянальнай згоды карысталіся падтрымкай ісламісцкіх сіл, звязаных з Аль-Каідай, такіх як Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі і Браты-мусульмане. Паведамлялася і аб удзеле замежных наймітаў з Туніса, Судана, Афганістана, Чада, Емена, Партугаліі, Малдовы. Вельмі значную падтрымку аказала Турцыя, якая дастаўляла зброю і боепрыпасы для трыпалітанскіх уладаў. Таксама турэцкія ваенныя перакідалі паўстанцаў з Сірыі ў Лівію. Са снежня сірыйская ўзброеная апазіцыя стала прымаць актыўны ўдзел у баявых дзеяннях. Галоўным чынам гэта байцы СНА, пратурэцкага сегмента Свабоднай сірыйскай арміі.
5 студзеня 2020 года прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што турэцкія вайскоўцы афіцыйна накіраваліся ў Лівію. Ваенная інтэрвенцыя Турцыі стала ключавым момантам і ў далейшым прывяла ўрад Сараджа да поспеху ў справе супрацьстаяння з Хафтарам.
Папярэдняя абстаноўка У 2011 годзе ў краіне пачаліся масавыя пратэсты, якія неўзабаве перараслі ў грамадзянскую вайну. Канфлікт скончыўся звяржэннем і забойствам Муамара Кадафі, лідара дзяржавы з 1969 года, і перамогай паўстанцкага ПНС, падтрыманага замежнай кааліцыяй на чале з ЗША. Дэ-факта, адбыўся распад Лівіі на шэраг самастойных дзяржаўных утварэнняў, а сама грамадзянская вайна перайшла ў баявыя сутыкненні паміж рознымі племяннымі апалчэннямі і групоўкамі.
У 2014 годзе ў Лівіі былі абвешчаныя два парламенты — Усеагульны нацыянальны кангрэс у Трыпалі і Палата прадстаўнікоў у Табруку, паміж якімі развязалася барацьба за кантроль над краінай. У 2016 годзе, у адпаведнасці з умовамі Схірацскага пагаднення, для аб’яднання дзяржавы ўтвораны Урад Нацыянальнай Згоды, якому перадаў усе свае паўнамоцтвы трыпалітанскі кангрэс. Аднак Палата прадстаўнікоў не спяшалася пераходзіць пад кантроль УНЗ. Больш за тое, падкантрольная ППЛ армія фельдмаршала Хафтара пачала з ім канфрантацыю. Але значныя сутыкненні паміж прыхільнікамі двух урадаў не адбываліся, паколькі абодва бакі былі сканцэнтраваны на барацьбе з ІДІЛ, маджахедамі, племяннымі і замежнымі апалченнямі.
У адрозненне ад Сараджа, які абапіраўся на ЗША і Захад, Хафтар карыстаўся падтрымкай ААЭ, Егіпта, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Ірана, што лічылі яго здольным аднавіць стабільнасць у краіне і даць адпор ісламістам. 75-гадовы Халіфа Хафтар, былы набліжаны М. Кадафі, у папярэднія гады неаднаразова наведваў Маскву і праводзіў перамовы з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу.
Наступленне хафтараўцаў на Трыпалі пачалося напярэдадні Лівійскай нацыянальнай канферэнцыі, прызначанай на 14—16 красавіка ў Гадамесе, размешчаным на стыку межаў Лівіі, Алжыра і Туніса, і накіраванай на пераадоленне крызісу ў краіне і стану двоеўладдзя. У ёй павінны былі прыняць удзел дэлегаты ўсіх супрацьлеглых бакоў, каб скласці «дарожную карту» для аб’яднання разрозненых дзяржаўных інстытутаў і правядзення агульнанацыянальных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, неабходнасць у якіх была зацверджана яшчэ ў маі 2018 годаСтолица в огне: ливийская армия ведет наступление на Триполи // Известия. З-за пачатку наступлення ЛНА канферэнцыя была перанесена на нявызначаны тэрмін.
Арміі варагуючых бакоў Лівійская нацыянальная армія прадстаўлена рознымі рухамі, былымі вайскоўцамі Узброеных сіл Лівійскай Джамахірыі, а таксама рэвалюцыйнымі фарміраваннямі, створанымі ў 2011 годзе. Многія эксперты зводзіліся да меркавання, што пад кіраўніцтвам высокапастаўленага ваеннага афіцэра падобныя фарміраванні хутка перараслі б у паўнавартаснае войска з належным узроўнем баявой падрыхтоўкі, маральна валявых якасцей і воінскай дысцыпліны. У той жа час атрады Сараджа былі расколатыя, мелі розныя супярэчнасцямі. Не раз яны ўступалі ў адкрытыя канфрантацыі паміж сабой. На гэта і разлічвала камандаванне ЛНА, лічачы, што пры наступленні войскі УНЗ будуць расколатыя, жадаючы правесці імгненную аперацыюШтурм Триполи. Неудачный блицкриг Хафтара // Anna news, 29 апреля 2019. Аднак кампанія зацягнулася на многія месяцы, аб чым не меркавалася ў штабах Хафтара«Разногласия очень велики»: как наступление армии Хафтара на Триполи может изменить ситуацию в Ливии // RT на русском, 7 апреля 2019.
Баявая тэхніка абодвух бакоў складалася ў асноўным са спадчыны арміі М. Кадафі. Аднак у Хафтара была перавага ў тым, што яму прыходзіла дапамога ад ААЭ ў выглядзе паставак узбраення, у тым ліку і ваеннай тэхнікі. Так, у фельдмаршала меліся на ўзбраенні сучасныя МРАПы. Велізарную ролю гуляла магчымасць падтрымліваць наяўную тэхніку ў спраўным стане. Аднак якія-небудзь сур’ёзныя бранятанкавыя або артылерыйскія злучэнні бакам канфлікту стварыць не ўдалося. Адсутнасць добрых спецыялістаў для абслугоўвання цяжкай ваеннай тэхнікі гэтак жа з’яўлялася слабым бокам як сіл УНЗ, так і фарміраванняў ЛНА. У гэтых умовах узрасла роля пікап-тачанак, узброеных ДШК і КПВ. Толькі ў ЛНА іх налічваецца звыш 1800 адзінакВойна пикапов: более тысячи вооруженных автомобилей брошены в бой в Ливии // «Российская газета», 18 декабря 2019.
Падчас бітвы значна вырасла роля авіяцыіВойна в воздухе в Ливии — Anna-News. Сілы Хафтара і Сараджа адчувалі дэфіцыт добра падрыхтаваных спецыялістаў для такога сур’ёзнага віду войскаў. Гэта прывяло да таго, што за штурвалы самалётаў садзіліся замежныя найміты альбо ўжо пажылыя лётчыкі. Што датычна авіяцыі ЛНА, то на працягу 2018 года яна была істотна ўзмоцнена. За кошт аднаўлення авіяцыйнай тэхнікі яе колькасць узрасла. Так, да восені 2018 г. у складзе ВПС меліся 12 прыдатных да палётаў МіГ-21, 3 МіГ-23, 2 Су-22, 2 знішчальнікі «Міраж F1», 6 машын Air Tractor, а таксама 7 верталётаў Мі-24 (35) і 14 Мі-8ВВС Ливийской национальной армии // Anna News, 9 апреля 2019. Аднак у пачатку кампаніі ўдзел ВПС ЛНА насіў абмежаваны характар. Адбівалася аддаленасць раёна баявых дзеянняў ад падкантрольных Хафтару авіябаз.
Па колькасці, групоўка войскаў Сараджа разам з замежнымі сіламі ацэньваецца ад 3000 да 35000 чалавек, а Хафтара — ад 3000 да 25000. Сярод іх знаходзіліся 1000—4000 суданцаў з САП, 50 турэцкіх ваенных, звыш 13000 сірыйскіх баевікоў, 200Russian Snipers, Missiles and Warplanes Try to Tilt Libyan War—1400Russian mercenaries fighting for Haftar in Libya rises to 1400, report says расійскіх наймітаў, прыкладна 2000 тэрарыстаў ІДІЛ і Фронт-ан-Нусра, каля 120 апалчэнцаў НФВЛ.
Баявыя дзеянні ў 2019 годзе Красавік
4 красавіка камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй маршал Халіфа Хафтар загадаў вайскоўцам пачаць наступленне на сталіцу краіныПриезжавший к Шойгу ливийский маршал приказал наступать на Триполи // Лента. Ру, 4 апреля 2019. На наступны дзень яго байцы ўступілі ў першы бой з атрадамі трыпалітанскіх уладаўАрмия фельдмаршала Хафтара вступила в первые бои при атаке на Триполи // РБК. У той жа дзень падраздзяленні ЛНА ўвайшлі на тэрыторыю міжнароднага аэрапорта Трыпалі, разбуранага з 2014 годаАрмия Хафтара взяла под контроль аэропорт Триполи // Взгляд, 4 апр 2019. Паводле папярэдніх даных, на тэрыторыі аб’екта пачаліся ўзброеныя сутыкненні паміж падраздзяленнямі нацыянальнай арміі і прыхільнікамі Урада нацыянальнай згоды. Ваенны савет рэвалюцыянераў Місураты ў сваім камюніке абвясціў пра гатоўнасць супрацьстаяць «злавеснаму наступленню» — палявыя камандзіры, якія фармальна падпарадкоўваліся Сараджу, заклікалі прэм’ера «неадкладна» аддаць загады камандуючым усіх падраздзяленняў захаду краіны, каб сарваць прасоўванне «мяцежнага тырана», як яны назвалі Хафтара, і яго спробы стаць «кіраўніком» ЛівііЭксперт рассказал о новой войне в Ливии // Взгляд, 4 апреля 2019.
Станам на 5 красавіка, ЛНА знаходзілася ў 17 км ад сталіцы. Войскам Хафтара атрымалася даволі хутка і без бою ўзяць гарады Зінтан, Гар’ян, Сідзі Білан, якія знаходзяцца недалёка ад Трыпалі, а таксама некалькі раёнаў на паўднёвым захадзе сталіцыВідэа. Сілы лівійскага военачальніка перш за ўсё захапілі некалькі буйных дарог, якія вядуць да горада. Падобную тактыку Хафтар выкарыстаў у бітве за ДэрнуНаступление на Триполи. 04.04.2019. У гэты ж дзень адбыліся першыя буйныя сутыкненні. Баі зафіксаваныя ў 27 км ад горада, дзе ў палон патрапілі 128 салдат Хафтара. Таксама паведамлялася, што ў раёне населенага пункта Сідзі Білан ЛНА высадзіла марскі дэсант. Тым часам, па некаторыя паведамленнях, прэм’ер-міністр Ф. Сарадж часова збег у ТунісНовая война в Ливии: Хафтар наступает на Триполи (последние новости).
6 красавіка ВПС УНЗ нанеслі авіяўдары па сілам фельдмаршала Хафтара, што наступалі на сталіцу. У той жа дзень, як паведамлялася, на дапамогу прыхільнікам прэм’ера Сараджа прыбылі фарміраванні з МісуратыНовая Сирия? Удары по штабу фельдмаршала // Газета. Ru, 6 апр 2019. Праз некалькі гадзін пасля гэтага Хафтар абвясціў аб увядзенні беспалётнай зоны для ваеннай авіацыі над заходняй ЛівіяйАрмия Хафтара ввела бесполетную зону для боевой авиации в западном регионе Ливии.
7 красавіка ў выніку ўзброеных сутыкненняў паміж войскамі УНЗ і ЛНА ў раёне Трыпалі загінуў па меншай меры 21 чалавек. Таксама самалёт ваенна-паветраных сіл урада Сараджа намаляваў сэрца ў небе над Трыпалі, тым самым зрабіўшы жэст у падтрымку жыхароў сталіцыВВС Ливии нарисовали огромное сердце в небе над Триполи: видео.
8 красавіка сілы ЛНА Х. Хафтара адступілі з аэрапорта ля Трыпалі (пры гэтым прадстаўнік хафтараўцаў заявіў, што яны не здавалі аэрапорт і да гэтага часу яго кантралююць). Працягваліся ўдары па авіябазе Аль-Ватыя за 130 кіламетраў на паўднёвы захад ад Трыпалі, якую займалі сілы фельдмаршала і выкарыстоўвалі для налётаў на пазіцыі УНЗЛивийский маршал Хафтар потерял аэропорт Триполи // Лента.ру, 8 апреля 2019. Па даных рускай службы BBC, колькасць загінуўшых сярод сіл УНЗ вырасла да 32 чалавекЛивия: число погибших выросло до 32, призывы ООН проигнорировали // русская служба Би-би-си, 8 апреля 2019.
9 красавіка ВПС ЛНА нанеслі ўдар па міжнародным аэрапорце горада ТрыпаліСилы Хафтара нанесли удар по аэропорту в Триполи, сообщают СМИ. Таксама войскі Хафтара збілі ваенны самалёт УНЗ, які выляцеў з горада МісуратаАрмия Хафтара сбила военный самолет // — РИА Новости, 10 апреля 2019.
У ноч з 9 на 10 красавіка Нацыянальная армія адбіла магутнае наступленне сіл «Шчыта Лівіі» і УНЗ на горад Эль-Азізія. Разам з тым, у раёне аэрапорта зафіксаваны жорсткія сутыкненні. Таксама ЛНА пачала прасоўваенне на поўдні Трыпалі ў раёнах Халет і Айн Зара.
10 красавіка авіяцыя сараджыстаў нанесла ўдары па аб’ектах арміі Хафтара ў раёне Сук аль-Ахад у 40 кіламетрах ад Трыпалі, у той час як сілы ЛНА ўзялі пад кантроль базу 42-й брыгады ў Айн-Зара.
11 красавіка авіяцыя маршала Х. Хафтара нанесла ўдары па ваеннай базе Урада Нацыянальнай Згоды ля сталіцыАвиация ЛНА Хафтара нанесла удары по военной базе в Триполи .
12 красавіка сілы УНЗ выбіты з пазіцый у раёне населенага пункта Свані. У гэты жа дзень авіяцыйныя падраздзяленні хафтараўцаў у чарговы раз выкарыстоўвалі баявую авіяцыю для атак на атрады УНЗ (задзейнічаны Су-22М3)Воздушная война: Су-22М3 и МиГ-23 брошены в бой в Ливии // РГ, 14 апр 19.