Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя С.З. Гжыцкага () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ветэрынарнага і медыка-біялагічнага профілю, размешчаная ў Львове.

Гісторыя Імператарска-каралеўская ветэрынарная школа са школай кавання коней з клінікай-стацыянарам для жывёл у Львове — з 1881 г. Львоўская акадэмія ветэрынарнай медыцыны — з 1 кастрычніка 1897 г. Львоўскі ветэрынарны інстытут Львоўская акадэмія ветэрынарнай медыцыны — з 1992 г. Львоўская акадэмія ветэрынарнай медыцыны імя С.З. Гжыцкага — з 1994 г. Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя С.З. Гжыцкага — з 2007 г.

Структура Факультэт ветэрынарнай медыцыны — старэйшы ва ўніверсітэце і адзін з найбуйнейшых ва Украіне. Тут ажыццяўляецца падрыхтоўка дактароў і магістраў ветэрынарнай медыцыны, якія займаюцца прафілактыкай, дыягностыкай і лячэннем хвароб жывёл, птушак і рыб, павышэннем іх прадукцыйнасці, кантролем за якасцю прадуктаў харчавання і сыравіны. Біёлага-тэхналагічны факультэт — рыхтуе спецыялістаў для жывёлагадоўлі заходняга рэгіёну Украіны па спецыяльнасцях тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі і водных біярэсурсаў, спецыялізацый у сферы менеджмента, пчалярства, зверагадоўлі, птушкагадоўлі. Факультэт харчовых тэхналогій — на факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для працы на прадпрыемствах мясной і малочнай прамысловасці, у забойных і перапрацоўчых цэхах, фермерскіх гаспадарках, лабараторыях ветсанэкспертызы пераважна ў заходнім рэгіёне Украіны. Факультэт эканомікі і менеджменту — ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях у сферы маркетынгу, менеджменту, знешнеэканамічнай дзейнасці і менеджменту арганізацый з улікам асаблівасцяў прафесійнай дзейнасці выпускнікоў у сельскай гаспадарцы і сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Факультэт ветэрынарнай гігіены, экалогіі і права — з'яўляецца арганізацыйным і вучэбна-навуковым структурным падраздзяленнем універсітэта, які навучае спецыялістаў па кірунках «Біятэхналогія», «Права», «Ветэрынарная гігіена, санітарыя і экспертыза», «Экалогія». На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў як па вочнай, так і па завочнай форме навучання.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Універсітэты Львова