Палеало́гі () — апошняя і найбольш даўгавечная дынастыя імператараў Візантыі, якая кіравала на працягу двух стагоддзяў — з часу выгнання Міхаілам VIII з Канстанцінопаля крыжакоў у 1261 годзе да ўзяцця Канстанцінопаля туркамі ў 1453 годзе.

Род вядомы з XI стагоддзя. Заснавальнік дынастыі — Міхаіл VIII Палеалог, былы імператар Нікейскай імперыі (1258—1261), які ў 1261 аднавіў заваяваную ў 1204 крыжакамі Візантыю. Асобныя Палеалогі дзялілі паўнату ўлады з прадстаўнікамі роду Кантакузінаў.

Маскоўскі князь Іван III ажаніўся з пляменніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна XI Драгаша — Зояй (Соф’яй) Палеалог. Гэтым ён, на думку часткі гісторыкаў, спрабаваў абгрунтаваць свае прэтэнзіі на духоўную і рэлігійную спадчыну Візантыі. Сведчаннем гэтаму з'яўляецца пачатак выкарыстання двухгаловага арла Палеалогаў у якасці герба Маскоўскага княства, а затым і Расіі.

Палеалогі па старэйшай мужчынскай лініі згаслі ў 1502 годзе пасля смерці Андрэя Палеалога, які аддаў (прадаў) свае правы на трон Візантыі Карлу VIII і Фердынанду II Арагонскаму. Прадстаўнікі іншых ліній жывуць дагэтульGegai, з. 161—162.

Кіраванне Палеалогаў — перыяд палітычнага і гаспадарчага заняпаду імперыі, захопу (з пачатку 14 ст.) яе тэрыторыі туркамі-асманамі, якія ў маі 1453 узялі Канстанцінопаль, забілі Канстанціна XI і спынілі існаванне Візантыі. У той жа час з кіраваннем Палеалогаў звязаны апошні ўздым візантыйскага мастацтва, вядомы як палеалогаўскае адраджэнне.

Паходжанне і этымалогія thumb|left|150px|Двухгаловы арол — эмблема дынастыі Палеалогаў (а не ўсёй Візантыйскай імперыі, як прынята лічыць) Дакладнае паходжанне сямейства Палеалогаў (чыё імя азначае «гандляр старызной»; пасля пераасэнсоўвалася як «старажытны родам»; або «які гаворыць аб старым» ад  «старажытны» +  «слова»Дашков С. Б. Императоры Византии. С. 282.) — невядомае: ёсць здагадкі, што гэта была грэчаская паводле паходжання дынастыяБРОКГАУЗ И ЕФРОН. Палеолог. Палеологи Византийская династия..

Акрамя таго, ёсць здагадкі, што Палеалогі паходзілі з Малой Азіі. Цікава, што двухгаловы арол, герб Палеалогаў, упершыню з’яўляецца менавіта ў гэтым рэгіёне ў якасці сімвала Хецкага царстваEarth Views: Turkey-Alaja-Huyuk-Hittite-temple-carving- —.tr, Türkei, Turquía, Turquie, Turq ..

Таксама існуе легенда, якая прыпісвае Палеалогам рымскае паходжанне і сцвярджае, што яны прыехалі ў Візантый (Канстанцінопаль) разам з Канстанцінам Вялікім. Неверагоднасць гэтых ідэй была даказана Шарлем Дзюканжам, але яны працягваюць праскакваць, хоць і ў розных формах, у сучасных даследаваннях. Акрамя таго, існуе вусновая традыцыя сумніўнай дакладнасці, якая сцвярджае, што роднае месца Палеалогаў — італьянскі горад ВітэрбаГлава 14: Палеологи. Закат старой Европы. Иордан Табов. // newchrono.ru ..

Сімволіка

thumb|left|150px|Двухгаловы арол на друку Івана III. Праз цесныя адносіны з еўрапейскімі краінамі і частыя дынастычныя шлюбаы паміж членамі дынастыі Палеалогаў з прадстаўнікамі каралеўскіх дамоў Еўропы, Палеалогі сталі першай візантыйскай імператарскай дынастыяй, якая стала выкарыстоўваць уласную дынастычную сімволіку.

Адным з сімвалаў дынастыі Палеалогаў, вядомым з крыніц XIV і XV стагоддзяў, з’яўляўся залаты прамы крыж у чырвоным полі, які падзяляе поле на чатыры роўныя часткі, у якіх размешчана па залатым завітку, якія выглядаюць як стылізаваныя літары «В» () і інтэрпрэтуюцца як ініцыялы дэвізу Палеалогаў (Βασιλεὺς Βασιλέων Βασιλεύων Βασιλευόντων, Валадар валадароў, які валадарыць над валадарамі)http://www.heraldica.org/topics/national/byzantin.htm..

Іншым сімвалам Палеалогаў быў двухгаловы арол. Ён часта маляваўся з манаграмай Палеалогаў на грудзі. Пасля шлюбу Соф’і Палеалог і Івана III двухгаловы арол стаў гербам Расійскай дзяржавы.

Візантыйскія імператары Міхаіл VIII (1259—1282) Андронік II (1282—1328) Міхаіл IX (1294—1320) Андронік III (1328—1341) Іаан V (1341—1391) Іаан VI (1347—1354) Андронік IV (1376—1379) Іаан VII (1390) Мануіл II (1391—1425) Іаан VIII (1425—1448) Канстанцін XI (1449—1453)

Літаратура

Спасылкі

Пакаленны роспіс Палеалогаў

Катэгорыя:З’явіліся ў 1261 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1453 годзе