Фаіз Мустафа аль-Сарадж (; 20 лютага 1960, Трыпалі) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр урада нацыянальнай згоды Лівіі.

Біяграфія Нарадзіўся 20 лютага 1960 года ў Трыпалі.

У 1982 г. атрымаў ступень бакалаўра ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва ва ўніверсітэце «Аль-Фаціх» (сучасны Універсітэт Трыпалі). У 1999 г. скончыў магістратуру гэтага ж універсітэта, як спецыяліст у галіне дзелавога адміністравання.

Пасля пачатку вайны ў Лівіі ў 2011 г. уваходзіў у камісію, якая займалася пытаннямі нацыянальнага прымірэння. У 2012 стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. У маі 2014 г. яму была прапанавана пасада міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак Сарадж адмовіўся заняць яе, спаслаўшыся на «адсутнасць стабільнасці і бяспекі» ў краіне.

У кастрычніку 2015 г. кіраўніком Місіі ААН па падтрымцы ў Лівіі была прапанавана кандыдатура Фаіза Сараджа на пасаду прэм’ера ва ўрадзе нацыянальнай згоды. Аднак тады ісламісцкія аб’яднання не прынялі яго. 17 снежня ў мараканскім горадзе Схірат бакі лівійскага канфлікту падпісалі «Лівійскае палітычнае пагадненне», што дало магчымасць зноў сфармаваць урад.

19 студзеня 2016 г. прэзідэнцкі савет Лівіі, размешчаны ў Тунісе, прызначыў Фаіза Сараджа прэм’ер-міністрам урада нацыянальнай згоды, закліканага аб’яднаць канфліктуючыя бакі.

13 студзеня 2020 года ў Маскве павінна была прайсці сустрэча паміж Фаізам Сараджам і яго праціўнікам Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл В МИД подтвердили встречу Хафтара и Сарраджа в Москве, Фаіз адмовіўся весці перамовы з апанентам.

16 верасня Сарадж афіцыйна абвясціў аб сваім жаданні сысці ў адстаўку да канца кастрычніка і перадаць свае паўнамоцтвы новай выканаўчай улады. Раней, 28 жніўня, прэм’ер адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Фатхі БашагуВ Ливии председатель ПНС отправил в отставку главу МВД - ИА REGNUM. 30 кастрычніка Сарадж заявіў, што адмаўляецца ад намераў пакінуць пасадуГлава ПНС Ливии заявил, что отказывается от намерения уйти в отставку.

15 сакавіка 2021 года афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы часоваму ўраду на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, абраным у лютым на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу.

Заўвагі

Спасылкі Біяграфія Ф.Сараджа ад ТАСС

Катэгорыя:Кіраўнікі Лівіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Лівіі