Мверу-Вантыпа (, ад «возера гразі») — возера на паўночным усходзе Замбіі.
Знаходзіцца на плато на вышыні 921 м. Знакаміта моцнымі ваганнямі ўзроўню вады і мінералізацыі. У пачатку XX ст. практычна знікла і ўяўляла сабою сетку балот. У 2005 г. водная паверхня складала 1500 км². Глыбіня да 5 м. Берагі забалочаныя. На паўночным беразе вылучаюцца зараснікі хмызнякоў Ітыгі-Сумбу.
У мінулым возера з'яўлялася важным цэнтрам рыбалоўства. У нашы дні разам з прылеглымі тэрыторыямі ўваходзіць у склад аднайменнага нацыянальнага парка.
Літаратура Africa's Lakes: Atlas of Our Changing Environment. - UNEP/Earthprint, 2006 ISBN 92 807 2694 3
Спасылкі MWERU WANTIPA NATIONAL PARK Northern Provincial Administration Lakes & Rivers Itigi-Sumbu thickets
Катэгорыя:Азёры Афрыкі Катэгорыя:Азёры Замбіі Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Замбіі