Абдэль Фатах аль-Бурхан (; ) — суданскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеячМіністр абароны Судана сышоў з посту кіраўніка Ваеннай парады. З 25 кастрычніка 2021 з’яўляецца кіраўніком дзяржавы.

Біяграфія Аль-Бурхан вучыўся ў суданскім ваенным вучылішчы. Пазней таксама праходзіў навучанне за мяжой — у Егіпце і Іарданіі.

Кіраваў суданскім кантынгентам у Емене, у рамках аперацыі кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія супраць паўстанцаў-хусітаў. Быў начальнікам штаба сухапутных войскаў, з лютага 2019 года — галоўны інспектар Узброеных Сіл. Стаяў за пераваротам 2019 года і арыштам прэзідэнта аль-Башыра.

21 жніўня 2019 года аль-Бурхан прынёс прысягу перад кіраўніком Вярхоўнага суда краіны, уступіўшы на пасаду старшыні Суверэннага савета Судана, пагадненне аб стварэнні якога было падпісана з апазіцыяй 17 жніўня.

25 кастрычніка 2021 года, пасля чарговага ваеннага перавароту, узяў усю паўнату ўлады, адхіліўшы з урада прадстаўнікоў грамадзянскіх.

Катэгорыя:Прэзідэнты Судана Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Ваенныя Судана Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане