Рахіль Эфраімаўна Мазо́ (, — Мазо Рахиль Эфраимовна // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі, ) — вучоны, урач-педыятр, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Барысаў (сучасны раённы цэнтр у Мінскай вобласці Беларусі). У 1931 годзе скончыла педагагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працавала ў Мінску, у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства. Не пакідаючы працу паступіла на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыла ў 1940 годзе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Саратаў дзе спачатку працавала ўчастковым педыятрам, потым урачом, начальнікам аддзялення эвакашпіталя ў горадзе Уфа, у 1943—1944 гг. — урачом у вайсковай частцы. Пасля вызвалення ад захопнікаў вярнулася ў Мінск і да 1946 года працавала ардынатарам, загадчыкам дзіцячага аддзялення 1-й гарадской клінічнай бальніцы. У 1946 годзе паступіла ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР, якую скончыла ў 1949 годзе. Працавала на кафедры педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў асістэнтам, з 1956 г. — дацэнт, з 1966 г. — прафесар, у 1969—1980 гг. — загадчык кафедры.
Памерла Р. Э. Мазо 5 студзеня 2000 г. пахавана на Усходніх (Маскоўскіх могілках) Мінска.
Навуковая і грамадская дзейнасць Р. Э. Мазо з’яўляецца заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі, аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. У 1964 годзе ёй прысуджана навуковая ступень доктара медыцынскіх навук за навуковы даклад па манаграфіі «Инструментальные методы исследования в педиатрии». Была членам праўлення Усесаюзнага таварыства рэўматолагаў, Беларускага навуковага таварыства дзіцячых ўрачоў, старшынёй метадычнай камісіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
Сярод апублікаваных прац: Инструментальные методы исследования сердца в педиатрии. — Мн.: Наука и техника, 1964. Пособие по педиатрии для врачей. — Мн., 1969. (разам з І. Н. Усавым) Пневмония у детей раннего возраста. — Мн., 1977. Справочник педиатра-кардиоревматолога: справочное издание / Ред. Р. Э. Мазо. — Минск : Наука и техника, 1982. — 343 с. — Библиогр.: с. 331—335. — Предм. указ.: с. 336—339.
Узнагароды і прэміі 3 баявыя медалі медаль «За доблесную працу» Дзяржаўная прэмія БССР
Літаратура — С. 510.
Спасылкі Мазо Рахиль Эфраимовна // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі 5 выдающихся историй учёных-медиков // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Мазо из города Борисова // Газета «Берега»
Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Катэгорыя:Педыятры СССР Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны