Прылу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Прылукі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мірскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Карэліцкага раёна. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мірскага пассаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мірскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе