Ту́чанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Туча.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Межнаслабодскі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Межная Слабада. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. 26 лютага 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Туча, сельсавет перайменаваны ў Тучанскі, у склад сельсавета з Ліскаўскага сельсавета перададзены вёскі Дунайчыцы, Масцілавічы, Рудкі, з Бабаевіцкага сельсавета — вёска Янавічы, з Грыцэвіцкага сельсавета — вёска СтралкаваРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 студзеня і 26 лютага 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 21 студзеня 2004 года ў склад Красназвёздаўскага сельсавета перададзены вёскі Стралкава і Янавічы. 28 снежня 2007 года скасаваны вёскі Навінкі і Панач-Мураванка. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Галынкаўскага (3 населеныя пункты: Бабічы, Карацк, Межная Слабада) і Кухчыцкага (5 населеных пунктаў: Дунайчыцы, Масцілавічы, Рудкі, Траццякі, Туча) сельсаветаўРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1530 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 96,7 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе