Генрых II Добры (;  — ) — герцаг Латарынгіі з 1608 года. Сын Карла III і Клод Валуа, дочкі французскага караля Генрыха II і Кацярыны Медычы.

Генрых Добры быў жанаты двойчы. Першая жонка — Кацярына дэ Бурбон, герцагіня Альбрэ — сястра караля Генрыха IV. Вяселле адбылося 31 студзеня 1599 года. Нявесце было ўжо 40 гадоў, і ў 1604 годзе Кацярына памерла. Дзяцей у гэтым шлюбе не было.

Другая жонка — Маргарыта Ганзага, дачка мантуанскага герцага Вінчэнца I Ганзага і Элеаноры Медычы. Вяселле — 24 красавіка 1606 года ў Мантуі. Дзеці: Ніколь (3 кастрычніка 1608 — 23 лютага 1657), герцагіня Латарынгіі па мужы — Карле IV (развялася ў 1635) Клод (1612—1648), герцагіня Латарынгіі па мужы — Нікола II Франсуа.

Паколькі ў Генрыха Добрага не было сыноў, у 1625 годзе ўладу ў Латарынгіі захапіў яго малодшы брат Франсуа II, граф Вадэмон. А абедзве яго дачкі сталі пасля герцагінямі дзякуючы замужжу.

Радавод

Літаратура Henry Bogdan, La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire, Perrin, 2005 [détail des éditions] (ISBN 2-262-02113-9) http://www.iac-nancy.com/fiche.php?ref=030&modele=catalogues

Катэгорыя:Латарынгскі дом Катэгорыя:Герцагі латарынгскія