Мала́йская мо́ва (саманазва: Bahasa Melayu, بهاس ملايو) — аўстранезійская мова, распаўсюджаная ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, родная мова малайцаў. Мае афіцыйны статус у такіх дзяржавах, як Малайзія, Сінгапур, Бруней, Какосавыя астравы, Інданезія (рэгіянальны). Колькасць носьбітаў — 77 млн чал. (2007 г.).

Гісторыя Першыя надпісы на старажытнай малайскай мове былі знойдзены на поўдні Суматры і востраве Бангка. Яны адносяцца да канца VII ст. н. э. Першасна продкі малайцаў карысталіся старажытнаіндыйскімі формамі пісьма. У XIV ст. шырока распаўсюдзіўся алфавіт джаві на аснове арабскіх літар. У XVII ст. еўрапейскія місіянеры стварылі малайскі алфавіт румі на аснове лацінкі. Ён амаль выціснуў з ужытку джаві ў XIX — XX стст., калі сучасныя Малайзія і Інданезія апынуліся ў каланіяльнай залежнасці. Малайская мова ўжывалася каланіяльнымі чыноўнікамі і місіянерамі як сродак зносін з рознымі народамі, аказала непасрэдны ўплыў на фарміраванне інданезійскай мовы.

З малайскай мовы ў іншыя мовы трапілі такія словы, як «сага», «кетчуп», «гутаперча».

Алфавіт Сучасны малайскі алфавіт румі складаецца з 28 літар:

A a, B b, C c, D d, E e, F f, G g, H h, I i, J j, K k, L l, M m, N n, O o, P p, Q q, R r, S s, T t, U u, V v, W w, X x, Y y, Z z.

Кароткі размоўнік Малайская мова Беларуская мова Selamat pagi Добрай раніцы Selamat petang Добры дзень Selamat malam Добры вечар Siapa nama anda? Як тваё імя? Nama saya Mikalai Мяне завуць Мікалай Saya dari Belarus Я з Беларусі Ya Так Tidak, tak Не Ma’af Прабачце Terima kasih Дзякуй Sama-sama Няма за што Berapa harganya ini? Колькі гэта каштуе? Di mana tandas? Дзе знаходзіцца туалет? Saya sayang kamu Я цябе кахаю Tolong! Дапамажыце!Saya Tidak Faham Я не разумею

Спасылкі Malay language, alphabets and pronunciation A grammar of the Malayan language The study of traditional malay literature Useful Malay phrases

Катэгорыя:Аўстранезійскія мовы Катэгорыя:Мовы Малайзіі Катэгорыя:Мовы Сінгапура Катэгорыя:Мовы Інданезіі