Фронт тубу для выратавання Лівіі (ФТВЛ; ; ) — групоўка, створаная на чале з Іса Абдэлем Маджыдам Мансурам у сярэдзіне 2007 года для абароны правоў і інтарэсаў народа тубу ў Лівіі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Осла (Нарвегія).

ФТВЛ быў заснаваны ў 2007 годзе для абараны правоў тубу ў Лівіі, дзе яны не займалі якую-небудзь пасаду ні ва ўрадзе, ні ў арміі. У 2008 годзе Фронт падымае бунт ў Куфры, але паўстанне было задушана ўрадавымі войскаміChristophe Boisbouvier, Libye : quand les Toubous se réveillent, Jeune Afrique, 6 mai 2012.. ФТВЛ прымаў удзел у лівійскай грамадзянскай вайне на баку ПНС. Ён быў распушчаны ў жніўні 2011 года, пасля захопу Трыпалі. Нягледзячы на гэта, групоўка, пасля пачатку сутыкненняў паміж тубу і арабскімі апалчэнцамі на поўдні Лівіі, актывізавана ў сакавіку 2012 года з мэтай «абароны тубу ад этнічнай чысткі»François de Labarre, "Nous combattons Al Qaïda", Paris Match, 20 janvier 2014.. Узімку 2019 года групоўка ўдзельнічала ў бітве за Себху супраць арміі Халіфа Хафтара.

Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі лівійскага канфлікту Катэгорыя:Палітыка Лівіі