Каласоўнік мяккі, Кацец — у крыніцы пад назвай (Bromus hordeaceus L.) — від раслін сямейства Метлюжковыя.
Назва
Батанічная назва віду ад — «які нагадвае ячмень». Сінонім Bromus mollis L.
Апісанне Адна — або двухгадовыя расліны. Сцябло да 70 см, звычайна узыходзячае. Лісце круглявае, нераўнамерна зубчастае, ліставыя пласцінкі 16 х 0,8 см, плоскія, апушаныя. Мяцёлка шчыльная, ад (2) 4 да 15 см. Каласкі да 16 мм, ад яйкападобных да лінейна-эліптычных. Зярняўкі ад 6 да 7 мм у даўжыню. Цвіценне і плоданашэнне з сакавіка па чэрвень.
Распаўсюджанне Паўночная Афрыка: Алжыр; Марока; Туніс. Азія: Кіпр; Сірыя; Турцыя; Кітай; Тайвань; Пакістан. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Дагестан, еўрапейская частка [зах.]. Еўропа: Данія; Фінляндыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Аўстрыя; Бельгія; Чэшская Рэспубліка; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Германія; Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова. Украіна [у тым ліку Крым]; Індыя; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя [у тым ліку Крыт]; Італія [у тым ліку Сардзінія, Сіцылія]; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя [у тым ліку Корсіка]; Партугалія [у тым ліку Мадэйра]; Гібралтар; Іспанія [у тым ліку Балеарскія астравы, Канарскія астравы]. Натуралізаваны і культывуецца ў некаторых іншых краінах. Насяляе на лугах.
Практычнае выкарыстанне Насенне каласоўніка мяккага збіралі і рыхтавалі кісялі, кашы, калатушы, поліўкіМ. Л. Рэва, Н. Н. Рэва. Дзікія ядомыя расліны Украіны / Кіеў. Навуковая думка, 1976 — 168 с. — С. 87.
Галерэя
Спасылкі
Vascular Flora (ісп.) United States Department of Agriculture
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Каўказа Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Каласоўнік