Свербігуз усходні (Bunias orientalis) — шматгадовая, радзей двухгадовая, травяністая расліна сямейства Капуставых.

Батанічнае апісанне

Буйная расліна вышынёй да аднаго метра і больш, з дзідападобна-стрэлападобным у аснове ніжнім лісцем, ярка-жоўтымі кветкамі, сабранымі ў верхавінны парасонік, і пакрытымі цёмнымі бародаўкамі сцебламі і пладамі.

Арэал

Першапачаткова распаўсюджаная, верагодна, на Каўказе, у XXI стагоддзі гэта расліна сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе і Заходняй Сібіры, а таксама на ўсходзе і захадзе Паўночнай Амерыкі. На пашырэнне арэалу ў Еўропе істотна паўплывалі войны — свербігуз выкарыстоўвалі як фураж расійскія войскі, неспадзявана пераносячы яе плады на вялікія адлегласці.

Выкарыстанне

Ядомая расліна, па смаку нагадвае хрэн, ўжываецца ў свежым выглядзе ў салатах, а таксама ў вараным і сушоным выглядзе.

Спасылкі

Bunias orientalis L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Інвазіўныя віды Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Капуставыя