Васілі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Васілішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Васілішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 жніўня 1954 года скасаваны гарадскі пасёлак Васілішкі, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 12 сакавіка 1973 года ў склад Бакштаўскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і СтарадворцыРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Бакштаўскага сельсавета перададзены 22 населеныя пункты (Біцеўцы, Вялікая Нявіша, Даліняны, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Кронькі, Лычкаўцы, Малая Нявіша, Малыя Казлы, Прымакі, Псярцы, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Хадэлі, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бакштаўскага (20 населеных пунктаў: аграгарадок Бакшты, вёскі Вялікія Пугачы, Гуменнікі, Клешнякі, Малыя Пугачы, Маляцічы, Мацюкі, Мінюцеўка, Мякішы, Плёткі, Савічы, Скелдычы, хутары Барэйшышкі, Бігаўшчына, Вуглы, Заброддзе, Занявіша, Зарэчча, Пясчына, Рачкаўшчына) і Галавічпольскага (24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі) сельсаветаўРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. 30 снежня 2014 года ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Вайнілаўцы, Старадворцы і Стары ДворРешение Гродненского областного Совета депутатов от 30 декабря 2014 г. № 51 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. 27 снежня 2016 года ў склад сельсавета з Мажэйкаўскага сельсавета перададзена вёска НарчыРешение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. 26 мая 2017 года скасаваны вёска Вялікая Нявіша, хутары Заброддзе, Занявіша, ПясчынаРешение Щучинского районного Совета депутатов от 26 мая 2017 г. № 175 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Щучинского района Гродненской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (48 населеных пунктаў) — 3145 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 77,6 % — палякі, 17,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (92 населеныя пункты) — 3514 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе