Іван Кісель (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага БДУ.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, пазней гуляў за юнацкія каманды «Мінска» і барысаўскага БАТЭ. З 2015 года пачаў прыцягвацца да дубля, на наступны год стаў трывала выступаць у дубліруючым складзе. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).
У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»Дублеры БАТЭ Кисель и Альшаник перешли в «Энергетик-БГУ». У складзе каманды спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў трапляць і ў стартавы склад. У кастрычніку з-за ўдзелу іграка ў матчы супраць «Ліды» (павінен быў прапускаць яе з-за дыскваліфікацыі) «Энергетыку-БДУ» было прысуджана тэхнічнае паражэнне«Энергетику-БГУ» присудили техническое поражение в матче 18-го тура против «Лиды». В игре принял участие дисквалифицированный игрок, аднак каманда ўсё роўна здолела выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў складзе мінскага клубаАлександр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год . 13 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з «Гомелем» (0:3), аднак пасля быў заменены назад.
У жніўні 2019 года пасля прагляду стаў іграком «Смаргоні» на правах арэндыТрояков и Кисель подписали контракты со "Сморгонью", дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года разарваў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»Трое защитников покидают "Энергетик-БГУ".
У лютым 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»Иван Кисель подписал соглашение со "Спутником", дзе пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года прыбыў на прагляд у петрыкаўскі «Шахцёр» і ў лютым падпісаў кантрактКисель подписал контракт с петриковским "Шахтером", на просмотре Хлебосолов и Ачаповский. Пакінуў «Шахцёр» у ліпені 2021 годаШугунков, Милошевский и Кисель покинули петриковский "Шахтер".
У ліпені 2022 года далучыўся да мінскага БДУ ў Другой лізе.
Міжнародная кар’ера У складзе юнацкіх зборых Беларусі да 17 гадоў і да 19 гадоў удзельнічаў у адборачных і элітных раўндах чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 дубль БАТЭ 17 1 2017 дубль БАТЭ 29 1 2018 (1) дубль БАТЭ 17 2 2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ 12 1 2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ 3 0 2019 (2) Д2 Смаргонь 7 0 2020 Д2 Спадарожнік 13 0 2021 (1) Д2 Шахцёр 11 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК БДУ Мінск