Тэхаскія рэйнджэры — паліцэйскае падраздзяленне ў штаце Тэхас (ЗША). Грунтуецца ў Остыне.

Тэхаскія рэйнджэры займаюцца раскрыццём розных злачынстваў (ад забойстваў да карупцыі), дзейнічаюць як дэтэктывы, займаюцца аховаю Губернатара Тэхаса, адшукваюць уцекачоў.

Гісторыя

Першае падраздзяленне тэхаскіх рэйнджэраў было створана Стывенам Ф. Остынам у 1823 годзе (нефармальна) і афіцыйна арганізавана ў 1835 годзе.

З 1935 года падраздзяленне стала выконваць функцыі дзяржаўнага Бюро расследаванняў па штаце Тэхас.

Рэйнджэры бралі ўдзел у шматлікіх важных падзеях з гісторыі Тэхасу і былі задзейнічаны ў некаторых вядомых крымінальных справах, — такіх, як вышук стралка Джона Хардына, вышук рабаўніка банкаў Сэма Бэса і вышук знакамітых Боні і Клайда.

Колькасць асабовага складу на 2009 год — 144 афіцэра.

Статыстыка стратаў Чыннікі смерці тэхаскіх рэйнджэраў наступныя:

Чыннік Колькасць Стрэл <center>65 Напад <center>23 Хвароба <center>7 Выпадковы стрэл <center>2 Збіта цягніком <center>2 Выпадковасць <center>1 Аўтамабільная аварыя <center>1 Раненне <center>1 Збіта транспартным сродкам <center>1

Глядзіце таксама Уокер, тэхаскі рэйнджэр (тэлесерыял) Тэхаскія рэйнджэры (фільм, 1936) Тэхаскія рэйнджэры (серыял)

Спасылкі Texas Rangers // Texas Department of Public Safety The Official Texas Ranger Hall of Fame and Museum in Waco, Texas Cox, M. The Texas Rangers: Wearing the Cinco Peso, 1821—1900 / Mike Cox — A Tom Doherty Associates book, 2008. — 496 p. — ISBN 978-0-7653-1892-3. Ivey, D. L. The Texas Rangers: A Registry and History / Darren L. Ivey — McFarland, 2010. — 348 p. — ISBN 978-0-7864-4813-5. Cox, M. Texas Ranger Tales: Stories That Need Telling / Mike Cox — Republic of Texas, 1997. — 336 p. — ISBN 978-1-55622-537-6. Кому упала на грудь серебряная звезда

Катэгорыя:Тэхас Катэгорыя:Паліцыя ЗША Катэгорыя:Дзікі Захад