Ягор Багамольскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік азербайджанскага клуба «Нефтчы» з Баку і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама». З другой паловы 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018 годзе забіў 12 галоў у турніры дублёраў, дапамог дынамаўцам атрымаць у ім перамогу.
20 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць мінскага «Тарпеда» (1:0). У далейшым трывала прыцягваўся да асноўнай каманды галоўным трэнерам Раманам Піліпчуком, аднак з чэрвеня, калі дынамаўцаў зноў узначаліў Сяргей Гурэнка, вярнуўся ў дубль.
У жніўні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскі клуб і неўзабаве стаў іграком брэсцкага «Дынама», дзе выступаў у асноўным за дубль.
У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў брэсцкі «Рух». Стаў трывала з’яўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на рэгулярнай аснове.
У сакавіку 2021 быў арандаваны «Мінскам». У сталічным клубе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, з 6 галамі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух».
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск» на рэгулярнай аснове. Замацаваўся ў стартавым складзе, за паўгады адзначыўся 8 галамі ў Вышэйшай лізе.
У ліпені 2022 года перайшоў у азербайджанскі «Нефтчы».
Міжнародная кар’ера 9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2).
10 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі правёў на полі другі тайм матча Лігі нацый УЕФА супраць Казахстана (1:1).
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Бронзавы прызёр чэмпіянату Азербайджана: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама (Мінск) 3 2 2018 дубль Дынама (Мінск) 26 12 2019 (1) Д1 Дынама (Мінск) 7 0 2019 (2) Д1 Дынама (Брэст) 1 0 2020 Д1 Рух 23 3 2021 Д1 Мінск 27 6 2022 (1) Д1 Мінск 15 8 2022/23 Д1 Нефтчы 27 3
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Баку Катэгорыя:Выпускнікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ