Шчу́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Тур’я.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак (з 31 жніўня 1962 г. горад) Шчучын. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вярбілкаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 25 лютага 1961 года ў склад Ражанкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вярбілкі, Гірдзеўка, Даліна Прамая, Клімаўшчына, Макееўцы, Малявічы, Руткевічы і Старая Дубраўка)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. 23 ліпеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікабаярскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ПлянтыРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. У 1966 годзе тэрыторыя былога Вялікабаярскага сельсавета (вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы) перададзена ў склад Мажэйкаўскага сельсавета, вёска Рэзы-Галаўнічы — у склад Ражанкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Каменскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, ЮшкіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).. 25 верасня 2002 года ў склад Лядскага сельсавета перададзена вёска ТапілішкіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района. 10 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тур’я. 28 мая 2013 года вёска Першамайская ўключана ў межы горада ШчучынРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 240 Об изменении границ города Щучина и Щучинского сельсовета Щучинского района Гродненской области . 13 верасня 2018 года вёска Навасёлкі і большая частка вёскі Плянты ўключаны ў межы горада Шчучын, астатняя частка вёскі Плянты перададзена ў склад Лядскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 57 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2098 чалавек, з іх 66,3 % — палякі, 28,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 942 чалавекі

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе