Gavarun.by — незалежны праект, студыя дыктарскага агучвання па-беларуску сусветнага кіно. Існуе з 2017 года, агучана 20 поўнаметражных стужак, больш як 40 кароткаметражных.

Складаецца з каманды з перакладчыкаў, рэдактара, дыктараў і гукарэжысёра. Забяспечвае тэхнічны ўзровень запісу, дасканалае вымаўленне і эмацыянальную падачу персанажаў, дакладнасць і мастацкі ўзровень перакладу. Фільмы з аўтарскім агучваннем можна паглядзець на легальных анлайн-кінатэатрах. Агучвае фільмы ад фэнтэзі і фантастыкі да жахаў і арт-хауса.

Ідэяй праекта з’яўляецца папулярызацыя і развіццё беларускай мовы, таму што кіно з’яўляецца адной з самых уплывовых і прыцягальных частак сучаснай масавай поп-культуры.

Уласныя творы — анімацыйныя, песні, аўдыякнігі.

Агучаныя фільмы Апошні самурай Вэрхал у галаве Вэрхал у галаве 2 Інтэрстэлар Калядная гісторыя У тым самым месцы

Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць Хтосьці любіць гарачае

Мультфільмы Дзікая курачка Лісцінка

Мультсерыялы Пэтсан і Фіндус Маленькае каралеўства Бэна і Холі Хамф Доўгія, доўгія вакацыі Пакаё К’ю Клыпа 5 Паляўнічыя на цмокаў Хайдзі, дзяўчынка Альпаў Папірус Любімчыкі Уотэршыпскі ўзгорак Эрнэст і Селестына і іншыя

Спасылкі

Катэгорыя:Кінематограф Беларусі