Ліліяна Фёдараўна Анцух (нар. 1950, пас. Лошніца, Мінская вобласць) ― беларуская выдавец, публіцыст. Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці». Член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтарка кніжных публікацый і публікацый у перыядычным друку, стваральніца выдавецкіх праектаў у галіне нацыянальнай і духоўнай культуры.
Біяграфія У дзіцячыя гады сям’я Ліліяны з’ехала на цаліну ў Казахстан; праз 15 гадоў пасялілася ў Жодзіна. Пасля школы Ліліяна жыла, вучылася і працавала ў МінскуКнигу о родной деревне Лошнице презентовала издатель Лилиана Анцух . Яе хросным бацькам быў мітрапаліт Філарэт.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (1974), Маскоўскі інстытут павышэння кваліфікацыі інфармацыйных работнікаў (1979), рэдакцыйна-выдавецкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1982).
З’яўлялася загадчыцай дзіцячай бібліятэкі № 5 горада Мінска (1983—1985), загадчыцай аддзела стандартызацыі і інфармацыі кнігавыдавецкай справы Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі (1987—1991), дырэктаркай рэдакцыйна-эканамічнага цэнтра выдавецка-паліграфічнай кампаніі «Эрыдан» (1991—1992), выканаўчай дырэктаркай Беларускага фонду дапамогі развіццю культуры (1992—1993). З 1993 года — па цяперашні час — дырэктарка, галоўная рэдактарка таварыства з дадатковай адказнасцю «Выдавецтва „Чатыры чвэрці“»Состоялась встреча директора издательства Л. Ф. Анцух с Министром культуры Республики Беларусь Б. В. Светловым.
Бібліяграфія «Забашавічы» (2018) АРТ-СЕЗОНЫ в Музее В. К. Бялыницкого-Бирули с «Гекльберри» (2018) Белорусские сокровища ЮНЕСКО (2018) Тебе, Беларусь, посвящается (2018) Лошница (2018) «Адзін пояс — адзін шлях» у маім сэрцы (2017) Мінск — горад майго лёсу (2017) Симфония столетий (2017) 10 лет. «Белая Русь». Фрунзенская районная организация г. Минска РОО «Белая Русь» (2017) 15 лет БРСМ. Фрунзенская районная организация ОО «БРСМ» г. Минска (2017) Туровская рапсодия (2017) Янка Сіпакоў: «Жыві як хочацца…» (2016) Міхась Дрынеўскі: «Песня даўжынёю ў жыццё…» (2016) Час і творчасць Льва Бакста (2016) Моя судьба — Беларуськалий (2015) Елена Бархаткова. Живопись (2015) Владимир Напреенко. Альбом (2014) Православные святые земли Белорусской (2013) Іван Міско (2012) Навум Гальпяровіч: На шляху да сябе (2012) «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў» (2023)
Сям’я Сын — Сяргей Валер’евіч Анцух (нар. 1987), камерцыйны дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці».
Узнагароды званне «Чалавек года» ў намінацыі «Духоўнае адраджэнне» за аўтарскі праект «Нашы духоўныя каштоўнасці» (1996); срэбраны медаль ВДНГ СССР за актыўны ўдзел у прапагандзе кнігавыдавецкай справы Беларускай ССР; медаль «за 2000 гадоў Хрысціянства» (2000); Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі (2003); лаўрэат Каляднай прэміі «Хрысціянскія традыцыі ў культуры і адукацыі» (2013); Грамата Адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (2013); Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2013); Ганаровая грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі (2013); Падзяка Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2013, 2016); Грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2014); Архірэйская грамата епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна (2016); Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2017); Медаль Францыска Скарыны (2017)Кобяков вручил медаль Франциска Скорины Анцух Лилиане Федоровне; Падзякі Беларускай праваслаўнай царквы; Медаль ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай (2018)Свидетельство № 5-02/164 от 6 декабря 2018 года; Грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь; Грамата Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Дыплом першай ступені і памятны знак-сімвал «Залаты фаліянт» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»—2024 у намінацыі «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» (за кнігу «Зембін: кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццяпіс зембінцаў»).
Літаратура Лошница // Анцух, Л. Ф. Лошница / Л. Ф. Анцух, А. А. Балябин, М. А. Мательский. — Минск : Четыре четверти, 2018. — 156 с. ил. — (Серия «Малая родина: Борисовский район»). — ISBN 978-985-581-181-8.
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Бібліятэкары Беларусі