Рок Марк Крысціян Кабарэ (; нар. 25 красавіка 1957, Уагадугу, Французская Верхняя Вольта) — буркінійскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо з 20 сакавіка 1994 года па 6 лютага 1996 года, прэзідэнт Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо з 5 чэрвеня 2002 года па 28 снежня 2012 года, прэзідэнт Буркіна-Фасо з 29 снежня 2015 года па 23 студзеня 2022 і міністр нацыянальнай абароны з 13 студзеня 2016 года па той жа час.

Біяграфія Кабарэ нарадзіўся ва Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо. Атрымаў сярэднюю адукацыю, што дазволіла яму паступіць ва ўніверсітэтAssemblee Nationale (2006). Le President>Біографія на сайті http://www.an.bf/SiteAn/president/biographie.html . Пасля скончыў універсітэт у Дыжоне, Францыя. У 1979 годзе атрымаў ступень бакалаўра. Пасля заканчэння вучобы вярнуўся на радзіму.

Некаторы час Кабарэ працаваў у Міжнародным банку Буркіна. У 1984, ва ўзросце 27 гадоў, стаў генеральным дырэктарам банка, гэтую пасаду займаў на працягу пяці наступных гадоўLa Petite Academie. (2004). Detail sur la personnalite de KABORE Rock Marc Christian. http://www.petiteacademie.gov.bf/Personnalite/Personnalite.asp?CodePersonnalite=249 .

Ва ўрадзе Буркіна-Фасо займаў пасады прэм’ер-міністра, спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта, а таксама быў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі краіныSana, G. (2002). Roch Marc Christian Kabore: Le grand retour. http://www.africatime.com/burkina/nouvelle.asp?no_nouvelle=21588&no_categorie .

З 1994 па 1996 гады — прэм’ер-міністр Буркіна-Фасо.

Калі ў 1996 годзе была створана партыя Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс, Кабарэ сышоў з пасады прэм’ер-міністра і заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ва ўрадавай партыі«Feb 1996 — New government — Transformation of ruling party», Keesing’s Record of World Events, Volume 42, February, 1996 Burkina, Page 40937..

6 чэрвеня 2002 г. ён быў абраны на пасаду старшыні Нацыянальнай асамблеі Буркіна-Фасо«RAPPORT DE LA MISSION D’OBSERVATION DE L’ÉLECTION PRÉSIDENTIELLE DU 13 NOVEMBRE 2005» , democratie.francophonie.org .

З 1997 па 2002 быў намеснікам старшыні Нацыянальнай асамблеі, а да 2012 — старшынёйРок Марк Крысціян Кабарэ на сайце ТАСС.

У лістападзе 2014 года ў краіне пачаліся мітынгі, падставай для якіх паслужыла спроба ўнясення паправак у канстытуцыю, што прадугледжвалі павелічэнне прэзідэнцкага тэрміна Блеза Кампаарэ. Вынікамі стала падзенне ўрада Кампаарэ. В.а. презідэнта Буркіна-Фасо стаў Мішэль Кафандо. Пачалася падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Кабарэ высунуў сваю кандыдатуру.

Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 29 лістапада 2015 г., абвешчаных у ноч з 30 лістапада па 1 снежня, Кабарэ атрымаў перамогу ў першым туры галасавання, атрымаўшы 53,5 % галасоўhttp://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/2482660. 7 студзеня 2016 года Кабарэ прызначыў на пасаду прэм’ер-міністра вядомага эканаміста Поля Каба Тыеба, які не мае вопыту ў палітыцы.

13 студзеня да прысягі быў прыведзены новы ўрад, у якім Кабарэ заняў пасады міністраў нацыянальнай абароны і па справах ветэранаў, як і яго папярэднік Кампаарэ.

23 студзеня 2022 года Кабарэ быў скінуты ў выніку ваеннага перавароту.

Узнагароды Камандор і Вялікі афіцэр Нацыянальнага ордэна Буркіна-Фасо, кавалер Вялікага крыжа Ордэна Плеяд.

Прыватнае жыццё Жанаты, трое дзяцей. Любіць чытаць і слухаць музыку, займаецца сельскай гаспадаркай. З’яўляецца заступнікам футбольнага клуба першага дывізіёна «», які атрымаў перамогу на чэмпіянаце Буркіна-Фасо па футболе 2005 года.

Спасылкі Афіцыйны сайт Кабарэ

Катэгорыя:Палітыкі Буркіна-Фасо Катэгорыя:Прэзідэнты Буркіна-Фасо Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя