Марына Аляксееўна Ладыніна (; 11 (24).6.1908 — ) — савецкая тэатра і кіно, народная артыстка СССР (1950).
Біяграфія Працавала сельскай настаўніцай, у 1933 годзе скончыла ГIТIС. У 1933—1935 гадах актрыса МХАТ. У кіно дэбютавала ў фільме «Варожыя сцяжыны» (1935, роля Лінкі). Стварала ў савецкім кіно, пераважна ў яскравых, маляўнічых музычных камедыях І. А. Пыр’ева, шэраг лірычных вобразаў маладых сучасніц. Яе гераіні жыццярадасныя, беззапаветна адданыя Радзіме. Асноўныя ролі: Марынка («Багатая нявеста», 1938 г.), Мар’яна Бажан («Трактарысты», 1939), Глаша («Свінарка і пастух», 1941 г.), Наташа («Сакратар райкама», 1942), Вара («А шостай гадзіне вечара пасля вайны», 1944 г.), Наташа («Паданне пра зямлю Сібірскую», 1948), Перасветава («Кубанскія казакі», 1950). Сталінская прэмія (1941, 1942, 1946, 1948, 1951). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Катэгорыя:Акцёры і актрысы Тэатра-студыі кінаакцёра Катэгорыя:Постаці Масфільма Катэгорыя:Акцёры і актрысы Маскоўскага Мастацкага тэатра Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Ніка» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цёмкінскім раёне