Брэнтан Харысан Тарант (, нар. 1990, , Аўстралія) — аўстралійскі тэрарыст, нацыяналіст, ультраправы радыкал, арганізатар і выканаўца тэрарыстычнага акту ў мячэцях Крайстчэрча, у выніку якога забітыя 51 чалавек і 40 паранена.

Біяграфія Нарадзіўся ў аўстралійскім горадзе Графтан у сям’і рабочых. Бацькі маюць шатландскія, ірландскія і брытанскія карані.

У 2014—2018 гадах, паводле інфармацыі шэрагу СМІ, браў удзел у канфлікце на ўсходзе Украіны на баку УСУ, меў сувязі з украінскімі правымі радыкаламіНовозеландский террорист заявил, что бывал в УкраинеТеракт в Новой Зеландии: черный след украинских нацистов.

Тэракт 15 сакавіка Тарант пад’ехаў да мячэці Аль-Нур у Крайстчэрчы. Затым ён узяў з багажніка агнястрэльную зброю, увайшоў у храм і пачаў расстрэл людзей, якія сабраліся ў Аль-Нур для малітвы. Усё гэта ён трансляваў праз Фэйсбук у прамым эфіры.

Тарант правёў у мячэці некалькі хвілін, расстрэльваючы вернікаў. Першай яго ахвярай стаў мусульманін, які павітаўся з ім ля ўваходу. Ён забіў яшчэ двух чалавек на ўваходзе і многіх іншых у вялікім пакоі. Неўзабаве ён пакінуў мячэць, забраў іншую зброю са свайго аўтамабіля, а затым вярнуўся ў мячэць, каб забіць больш ахвяр, многія з якіх ужо былі параненыя і не змаглі ўцячы. Затым ён зноў выйшаў з мячэці і забіў парафіянку каля пешаходнай дарожкі, калі яна ўмольвала аб дапамозе. Неўзабаве пасля гэтага Тарант пакінуў месца зласынства на сваёй машыне. Тэрарыст застрэліў іншых яшчэ некалькіх людзей у гэтым раёне і на вялікай хуткасці з’ехаў, накіроўваўшыся да ісламскага цэнтру Лінвуд, дзе забіў яшчэ пэўную колькасць мусульман.

Ён быў арыштаваны на вуліцы Брогам у Сідэнхаме праз 21 хвіліну пасля першага экстранага выкліку.

На суддзе цалкам прызнаў сваю віну. 24 жніўня 2020 года быў асуджаны з пакараннем у выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Погляды Перад злачынствам ён апублікаваў маніфест з нацыяналістычнымі антымусульманскімі ідэямі. Сам напад баявік трансляваў у інтэрнэце на сваю старонку ў Facebook. Ён паведаміў, што падтрымлівае Дылана Руфа і Андэрса БрэйвікаПоявилось полное видео расстрела людей в Новой Зеландии, снятое самим убийцей (18+) .

Перад атакай Тарант слухаў песню ваенізаваных нацыяналістычных падраздзяленняў, якія ўдзельнічалі ў вайне на Балканах 1992—1995 гадоў — «Serbia strong». На магазінах, а таксама на яго зброі, былі напісаны імёны гістарычных постацяў, якія супрацьстаялі Асманскай імперыі і асоб, якія атрымалі тэрміны за забойства і напады з-за ксенафобііБойня в Крайстчерче, а таксама назвы некаторых гістарычных падзей, звязаных з Асманскай імперыяй (бітва пры Кагуле, абарона Шыпкі, бітва пры Лепанто, бітва пры Пуацье, Венская бітва, аблога Акры, бітва пры Сарыкамышы, бітва пры Булаірэ).

Таксама на зброі Брэнтана былі напісаныя дасылкі на кодавы лозунг («14 Words»), якія ўжываюць у якасці прывітання белыя нацыяналісты.

Сам Тарант адносіць сябе да экафашыстаў, адзначаючы пры гэтым што да нацыстаў, антысэмітаў і кансерватараў ён сябе не адносіць.

Катэгорыя:Ультраправыя Катэгорыя:Ісламафобія Катэгорыя:Тэрарысты Катэгорыя:Постаці Аўстраліі