Джэбхат ан-Нусра (Фронт Перамогі) () — аддзяленне міжнароднай ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» на тэрыторыі Сірыі і ЛіванаAl Qaeda-linked group Al Nusra Front claims deadly car bombing in Lebanese capital Beirut Australian Broadcasting Corporation, 21 January 2014.
Групоўка заснавана 23 студзеня 2012 года падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі. З тых часоў яна разглядаецца як адна з найбольш паспяховых сярод паўстанцкіх апалчэнняў. Прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй Аўстраліяй, ВялікабрытаніяйList of Proscribed organisations UK government, 27 March 2015. Retrieved 2 September 2015. Page 6: "The Government laid an Order, in July 2013, which provided that the al-Nusrah Front (ANF) and Jabhat al-Nusrah li-ahl al Sham should be treated as alternative names for the organization which is already proscribed under the name Al Qa'ida.", Іранам, ААН, Канадай, Канадай, Новай Зеландыяй(List of) "Designated individuals and organisations" in New Zealand as "terrorist entities", ААЭ, Расіяй, Саудаўскай Аравіяй, ЗША, Турцыяй і Францыяй.
У жніўні 2014 года групоўка стала адной з мэтаў авіяўдараў ЗША і іх саюзнікаў па тэрыторыі Сірыі, якія наносіліся ў рамках барацьбы з «Ісламскай дзяржавай»«Фронт Нусра» угрожает Западу из-за авиаударов по ИГ // Русская служба Би-би-си, 28.09.2014. Яна неаднаразова заяўляла пра сваё расфарміраванне і далучэнне атрадаў да іншых арганізацый, у прыватнасці, з сакавіка 2015 года яна ўваходзіла у Джэйш-аль-Фатх.
Назвы У публіцыстыцы групоўка вядомая пад назвамі Фронт Падтрымкі (Фронт аль-Нусра (ан-Нусра))Forvo: Jabhat al-Nusra (ar) — произношение (мужчина, Иордания). або Джабхат ан-Нусра ці Ахль аш-Шам. У ліпені 2016 года яна змяніла найменне на «Джабхат Фатх аш-Шам» — «Фронт заваёвы Сірыі». Таксама вядома як «Аль-Каіда ў Сірыі».
Гісторыя За час свайго ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сірыі «Фронт ан-Нусра» набыў рэпутацыю самай хуткарослай і агрэсіўнай часткай узброенай сірыйскай апазіцыі. У прыватнасці, арганізацыя прыняла на сябе адказнасць за 57 з 70 нападаў смяротнікаў, учыненых за перыяд ад пачатку канфлікту ў Сірыі да пачатку чэрвеня 2013 года«Suicide bombers kill 14 in Damascus». Long War Journal, 11 июня 2013 г. .
Акрамя таго, «Фронт ан-Нусра» абвінавачваецца ў шматлікіх ваенных злачынствах, у тым ліку расправах над палоннымі салдатамі ўрадавай арміі і мірным насельніцтвам, у асноўным з прадстаўнікамі алавітаў і шыітаў.
Падчас бітвы за Алепа байцы Фронту ан-Нусра прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на баку паўстанцаў з ССА.
У лістападзе 2013 году лідар «Аль-Каіды» Айман аз-Завахіры абвясціў, што адзіным законным прадстаўніком «Аль-Каіды» ў Сірыі з’яўляецца «Фронт ан-Нусра»«Аль-Каеда» уполовинила свое представительство в Сирии // Лента.ру, 08.11.2013.
28 студзеня 2017 года Джэбхат Фатх аш-Шам разам з шэрагам іншых груповак сфарміравалі новую групоўку — Хаят Тахрыр аш-Шам. Лідарам новага фарміравання стаў перабежчык з Ахрар аш-Шам — Абу Джабер. Гэта зліццё адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як некалькі груповак сірыйскай апазіцыі абвясцілі аб далучэнні да Ахрар аш-Шам для абароны ад нападаў баевікоў Джэбхат Фатх аш-Шам.
Склад У шэрагах групоўкі ваявалі сірыйцы, а таксама грамадзяне Саудаўскай Аравіі, Ірака, Пакістана, Лівана, Туркменістана, Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых краін. У 2013 годзе лідары арганізацыі заяўлялі пра намер напасці на Ізраіль пасля паспяховага заканчэння вайны ў Сірыі.
Кіраўніцтва Аб лідары «Фронту аль-Нусра» невядома нічога, акрамя таго, што ён выступаў пад псеўданімам «Абу Мухамад аль-Джулані/Галані» (магчыма, адсылка да Галанскіх вышынь).
Выкраданне міратворцаў ААН У канцы жніўня 2014 года баевікам арганізацыі «Фронт ан-Нусра» атрымалася захапіць сірыйскі горад Кунейтра і навакольныя вёскі, выцесніўшы адтуль урадавыя войскі прэзідэнта Башара Асада. 28 жніўня тэлеканал Аль-Арабія паведаміў, што ў раёне Кунейтры, недалёка ад мяжы з Ізраілем, баевікамі былі выкрадзены вайскоўцы міратворчага кантынгенту сіл ААН па назіранні за раз’яднаннем на Галанскіх вышынях (UNDOF). Пазней стала вядома, што ісламістамі захоплены грамадзяне Фіджы. Міратворцы ўваходзілі ў падраздзяленні ААН, якія пасля заканчэння Вайны Суднага дня з 1974 года кантралявалі на Галанскіх вышынях дэмілітарызаваную зону паміж Ізраілем і Сірыяй. У ноч з 1 на 2 верасня 2014 гады камандуючы арміяй Фіджы паведаміў, што сірыйскія ісламісты прадставілі свае патрабаванні ў абмен на вызваленне палонных. Сярод патрабаванняў радыкалаў — выключэнне «Фронту ан-Нусра» са спісу ААН тэрарыстычных арганізацый, дастаўка гуманітарнай дапамогі ў асобныя раёны Дамаска, выплаты грашовай кампенсацыі за гібель трох баевікоў, забітых у перастрэлцы з назіральнікамі міжнароднай арганізацыі.
5 верасня паведамлялася, што баевікі «Фронту ан-Нусра» маюць намер «судзіць міратворцаў па законах шарыяту».
11 верасня ў сетцы з’явіўся ролік, датаваны 10 верасня, у якім паказаны 45 міратворцаў ААН. На відэазапісы працягласцю каля 15 хвілін бачны двое барадатых мужчын, якія размаўлялі па-арабску, а на заднім плане на зямлі сядзяць фіджыйскія назіральнікі ААН. У канцы запісу (13:30) слова даецца аднаму з выкрадзеных (капітан Савенака Рабука). Ён паведаміў дату запісу — аўторак, 9 верасня, і падзякаваў ісламістам за тое, што яны абыходзяцца добра з палоннымі: «Улічваючы тое, што іх рэсурсы абмежаваны, яны далі нам лепшае з таго, што ў іх ёсць. Для нас гэта вельмі шчаслівы дзень. Нас запэўнілі ў тым, што хутка мы выйдзем на волю. Мы вельмі шчаслівыя, што вернемся на радзіму».
Паводле яго слоў, усе 45 назіральнікаў жывыя і здаровыя, знаходзяцца ў бяспецы. Прадстаўнікі фіджыйскай арміі ідэнтыфікавалі салдат на відэа і пацвердзілі, што гаворка ідзе менавіта пра выкрадзеных вайскоўцаў.
У другой палове дня 11 верасня тэлеканал Аль-Джазіра паведаміў, што групоўка «Фронту ан-Нусра» вызваліла палонных. Міратворцы дастаўлены на памежны пункт Кунейтра, адкуль былі перапраўленыя ў Ізраіль. Германскае агенцтва навін удакладніла: фіджыйцаў удалося вызваліць з палону джыхадзістаў дзякуючы «пасярэдніку адной з краін Персідскага заліва». Пазней урад Катара афіцыйна прызнаў, што выступаў пасрэднікам у перамовах з баевікамі «Фронту ан-Нусра» па пытанні вызвалення міратворцаў. Прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі сцвярджалі, што ўрад Катара заплаціў ісламістам за вызваленне закладнікаў выкуп памерам 20 мільёнаў долараў.
Пасля таго як назіральнікі місіі UNDOF на Галанскіх вышынях пакінулі Сірыю, іх база «Эль-Фуар» была захоплена арганізацыяй «Фронт ан-Нусра». Ваеннае абсталяванне, узбраенне і ваенная тэхніка дасталіся ісламістам. Паўнамоцны прадстаўнік Сірыі ў ААН Башар Джафар паведаміў 17 верасня 2014 года, што ісламскія баевікі захапілі ўсю тэрыторыю сірыйскай частцы Галанскіх вышынь.
Іншыя выкраданні У жніўні 2013 года паўстанцкая групоўка «Фронт аль-Нусра» паланіла беларуску Святлану Маркіяновіч і яе малдаўскую сяброўку Карыну Кальца. Баевікі абвінавацілі іх у шпіянажы на «Хезбалу». Відэа з затрыманымі дзяўчатамі было апублікавана на YouTube. У верасні палонніцы здзейснілі ўцёкі. Яны вылезлі з вокнаў дома, спусціліся па канатах і схаваліся ў мячэці, імам якой не здаў уцекачоў. Затым дыпламаты вывезлі іх у Ліван, а адтуль вярнулі дадомуБелоруска Светлана Маркиянович сбежала из сирийского плена.
Забойства палонных У сярэдзіне верасня 2015 года баевікі Фронту ан-Нусра пакаралі смерцю 56 палонных вайскоўцаў сірыйскай арміі, захопленых імі пры ўзяцці 9 верасня 2015 года аэрадрома Абу-эд-Духур, размешчанага ў правінцыі Ідліб.
Крыніцы
Спасылкі
«Сопротивляются за счёт помощи извне»: когда в Сирии может быть разгромлена группировка «Джабхат ан-Нусра». RT Густерин П. В. Рейтинг террористических организаций, признанных таковыми российскими судами // Военное обозрение. — 14.07.2015.
Катэгорыя:Аль-Каіда Катэгорыя:Міжнародныя тэрарыстычныя арганізацыі Катэгорыя:Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2017 годзе