Іван Іванавіч Курман (нар. 1970, г. Слонім)  — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў у 1992 годзе Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча радыёэлектронікі, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў аператарам, наладчыкам Слонімскай узбуйненай друкарні; майстрам, інжынерам Слонімскага вытворчага прадпрыемства вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. З 2002 года — інжынер-праграміст РУП «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь», г. Мінск. З 2004 года — выконваючы абавязкі фінансавага дырэктара ААТ «Лідсельмаш». З 2008 года — дырэктар КУП «Лідская мэблевая фабрыка». У 2009 годзе прызначаны на пасаду намесніка старшыні Лідскага райвыканкама.

З 12 красавіка 2013 года — кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна.

Узнагароды 2024 — Медаль «За працоўныя заслугі».

Спасылкі В Гродно сменились главы администраций районов. 15 апреля 2013

Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі