Катастрофа SSJ 100 у Шарамеццева — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 5 мая 2019 года.
Авіялайнер Sukhoi Superjet 100, які здзяйсняў рэйс Масква—Мурманск, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Шарамецьева з-за тэхнічных непаладак. Падчас пасадкі самалёт атрымаў пашкоджанні, якія сталі прычынай узнікнення пажару. Па ўдакладненых даных СК Расіі, загінуў 41 чалавек, у тым ліку адзін член экіпажа, некалькі чалавек шпіталізавана.
Самалёт Самалёт Sukhoi Superjet 100-95 (RRJ-95B), рэгістрацыйны № RA-89098, завадскі № 95135, насіў імя «Мустай Карым». Першы палёт здзейсніў 21 чэрвеня 2017 года. У верасні 2017 года быў перададзены ў авіякампанію «Аэрафлот». У красавіку 2019 года прайшоў апошнюю планавую праверку.
Катастрофа
Самалёт здзяйсняў рэгулярны рэйс «Аэрафлота» SU1492 Масква—Мурманск з аэрапорта Шарамеццева.
Узляцеў у 18:02 (па даных прэс-службы АТ «Міжнародны аэрапорт Шарамеццева», тут і далей — маскоўскі час) або ў 18:03 (па даных сэрвісу Flightradar24). Праз некалькі хвілін у самалёт, як мяркуецца, трапіла маланка: сцюардэса Таццяна Касаткіна і некалькі пасажыраў сцвярджаюць, што бачылі выбліск і электрычныя разрады ў вобласці правай плоскасці крыла і правага рухавіка, некаторыя з іх чулі гук удара або воплеска.
У 18:11 усталяваны на борце адказчык УУС выдаў код 7600 — «страта сувязі». Паводле расшыфроўкі і запісу перамоў, экіпаж звязаўся з дыспетчарскай службай па аварыйнага каналу сувязі, запытаў пасадку і паведаміў пра праблемы са сувяззю і страту аўтаматычнага кіравання самалётам. Пасажырам было абвешчана аб вяртанні ў аэрапорт «па тэхнічных прычынах»Медуза. «Я шел последним. За мной уже никого не было» Мы поговорили с Олегом Молчановым. Ему удалось выбраться из загоревшегося суперджета.
У 18:14 кіраўнік палётаў АрУС паведаміў зменнаму начальніку аэрапорта Шарамеццева аб вяртанні з паветра рэйса SU1492 (па дакладзе КПС, прычына — адмова радыёсувязі і страта аўтаматычнага кіравання паветраным суднам, заход і пасадка адбываюцца ў штатным рэжыме).
У 18:25 код адказчыка зменены на 7700 — «аварыйная або іншая няштатная сітуацыя». Да прызямлення панікі на борце не было, сам самалёт не трэсла і ён плаўна зніжаўся.
А 18:30 самалёт здзейсніў грубую пасадку з адскокамі ад узлётна-пасадачнай паласы. У выніку самалёт сеў на «пуза» задняй часткай і атрымаў пашкоджанне паліўных бакаў, якое прывяло да разліцця паліва і ўзнікнення пажару ў задняй частцы самалёта.
Па даных прэс-службы АТ «Міжнародны аэрапорт Шарамеццева», у 18:31 кіраўнік палётаў па арганізацыі паветранага руху Шарамеццева абвясціў сігнал «Трывога». У гэты ж час пачалася эвакуацыя пасажыраў сіламі экіпажа па двух трапах у насавой частцы.
У 18:32 да падпаленага самалёта прыбыў першы разлік аварыйна-выратавальнай каманды аэрапорта і пачаў тушыць пажар. Менш чым за дзве хвіліны да яго далучыліся яшчэ пяць разлікаў.
У 18:35 ратавальнікі ўвайшлі ў палаючы самалёт.
У 18:48 пажар быў патушаны. Самалёт часткова згарэў.
Ахвяры На борце самалёта знаходзілася 78 чалавек: 73 пасажыры і 5 членаў экіпажа. Уратавалася 33 пасажыры і 4 члены экіпажа. Загінула 40 пасажыраў і 1 член экіпажа. Амаль усе загінуўшыя пасажыры займалі месцы ў хваставой частцы самалёта, з 11 па 20 радhttps://www.kp.ru/daily/26973.5/4031355/; загінулы бортправаднік Максім Майсееў таксама знаходзіўся ў хваставой частцы салона. Частка людзей атрымала атручванне прадуктамі гарэння і іншыя траўмы, дзесяць чалавек было шпіталізавана.
Расследаванне Расследаванне авіяцыйнага здарэння пачала камісія Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэтаRRJ-95B RA-89098 05.05.2019 — страница расследования. МАК.. У сувязі са здарэннем, следчыя органы Маскоўскага міжрэгіянальнага СУ на транспарце СК Расіі распачалі крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 263 КК РФ («парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб»). Па рашэнні старшыні СК Расіі, крымінальная справа перададзена для далейшага расследавання ў цэнтральны апарат ведамства. Спецыялістамі МАК пачата даследаванне бартавых самапісцаў. Параметрычны самапісец атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні ў выніку ўздзеяння высокіх тэмператур, стан маўленчага самапісца здавальняючы.
Станам на 6 мая 2019 года, следства разглядала некалькі версій, уключаючы адмову тэхнікі, неспрыяльныя ўмовы надвор’я, а таксама недастатковую кваліфікацыю пілотаў, дыспетчараў і абслугоўваючага персаналу. У чэрвені Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт апублікаваў папярэднюю справаздачу. У ёй гаворыцца, што падчас расследавання на фюзеляжы самалёта і вонкавых датчыках былі выяўленыя сляды ад маланкіПредварительный отчёт по результатам расследования катастрофы самолёта RRJ-95B RA-89098. У кастрычніку старшы следчы па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па расследаванні асабліва важных спраў Следчага камітэта Расіі Іван Сібул прад’явіў камандзіру паветранага судна Дзянісу Еўдакімаву абвінавачванне па ч. 3 артыкула 263 КК РФ. 20 чэрвеня 2023 года суд прысудзіў лётчыка да 6 гадоў калоніі-пасялення. Акрамя таго, з яго спагналі 2,5 млн руб. на карысць двух пацярпелых і забаранілі на тры гады займаць пасаду пілота самалёта.
Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт у справаздачы, выдадзенай у 2025 годзе, назваў прычынай катастрофы памылковыя дзеянні камандзіра паветранага судна пры пасадцы, асабліва адзначыўшы неэфектыўнасць праграм падрыхтоўкі лётнага складу для дзеянняў у складанай сітуацыіtass.ru.
Заўвагі
Спасылкі Список пассажиров рейса SU1492 Москва — Мурманск (Аэрофлот, 06 мая 2019) Список выживших пассажиров рейса SU1492 Москва — Мурманск (Аэрофлот, 06 мая 2019) Катастрофа SU-1492: как это было от первой до последней минуты (Радио Свобода, 07 Май 2019)
Катэгорыя:Май 2019 года Катэгорыя:Падзеі 5 мая Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Расіі Катэгорыя:2019 год у Расіі Катэгорыя:Катастрофы 2019 года