Мо́рынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Морына. Плошча — 13332 гаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Іўеўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Збойск, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы і Яславічы)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).. У 1986 годзе скасаваны хутар БагнапольРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 18 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Іўеўскага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1065 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 80,6 % — беларусы, 17,3 % — палякі, 1,2 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе