Кароўка чатырнаццацікропкавая, ці кароўка 14-крапінкавая — C. 315 (Propylea quatuordecimpunctata) — від жукоў сямейства божых каровак.
Апісанне Цела даўжынёю 3,5—4,5 мм, выпуклае, прыкрытае бліскучымі надкрыламі. Вусікі кароткія, ротавы апарат грызучага тыпу.
Маюць яркую (перасцерагальную) афарбоўку. Надкрылы жоўтыя, з узорам чорнага колеру. Існуюць шматлікія выарыяцыі афарбоўкі. Светлы фон можа змяняцца ад крэмавага да бледна-аранжавага. Звычайна на надкрылах прысутнічае 14 чорных крапінак. Часам чорныя плямкі зліваюцца так, што афарбоўка робіцца амаль цалкам чорнай, за выключэннем 12 светлых жоўтых крапінак.
Пашырэнне міні|злева|Паштовая марка Беларусі Пашырана ў Палеаарктыцы да Палярнага круга. Сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры, Каўказе, у Закаўказзі, Сібіры, на Далёкім Усходзе Расіі, у Казахстане, Заходняй Азіі, Пакістане, Манголіі, Кітаі (Тарымская ўпадзіна), Карэі і Японіі. Распаўсюдзілася ў Паўночнай Амерыцы.
Жывуць у лясах, на палях, у садах і парках.
Асаблівасці біялогіі Драпежная. Лічынкі пражэрлівыя, могуць значна зніжаць колькасць шкоднікаў. Самка адкладвае каля 400 яец.
Падвіды Адрозніваецца шэраг падвідаў:Biolib Propylea quatuordecimpunctata var. suturalis Weise, 1879 Propylea quatuordecimpunctata var. weisei Mader, 1931 Propylea quatuordecimpunctata var. pedemontana Della Beffa, 1913 Propylea quatuordecimpunctata var. frivaldskyi Sajo, 1882 Propylea quatuordecimpunctata var. pannonica Sajo, 1882 Propylea quatuordecimpunctata var. moravica Walter, 1882 Propylea quatuordecimpunctata var. perlata Weise, 1879
Галерэя
Катэгорыя:Божыя кароўкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе