Справа Дэніса Крыстэнсена — судовае разбіральніцтва па справе № 1/37-1 у расійскім горадзе Арол супраць падданага Даніі Дэніса Оле Крыстэнсена па абвінавачванню ў экстрэмісцкай дзейнасці, якое праходзіла ў 2018—2019 гадах. Шэраг праваабарончых арганізацый разглядае Д. Крыстэнсена, як палітычнага зняволенагаRUSSIA: DANISH JEHOVAH’S WITNESS JAILED FOR HIS FAITH: DENNIS CHRISTENSEN // Human Rights WatchКристенсен Деннис Оле // Правозащитный центр «Мемориал».
Перадгісторыя праблемы
Дэніс Крыстэнсен нарадзіўся ў Капенгагене ў 1972 годзе ў сям’і Сведкаў Іеговы. У 1989 годзе ён сам стаў Сведкам Іеговы, а ў 1995 годзе пераехаў у Расію. У 2002 годзе ён ажаніўся з расіянкай Ірынай, з якой ў 2006 годзе пераехаў у Арол, дзе працаваў індывідуальным прадпрымальнікамЗаголовок «Биография» раздела «Деннис Кристенсен» страницы «Узники совести» на сайте Свидетелей Иеговы в России.
23 мая 2017 года ФСБ Арлоўскай вобласці РФ узбудзіла крымінальную справу № 11707540001500164 супраць Д. Крыстэнсена па абвінавачванню ў працягу дзейнасці забароненай арганізацыі паколькі следства вызначыла яго ўдзел у правядзенні набажэнствах расійскіх Сведкаў Іеговы як працяг дзейнасці мясцовай рэлігійнай арганізацыі Сведкаў Іеговы, забароненай у 2016 г. рашэннем Арлоўскага абласнога судаКристенсен Деннис Оле // Правозащитный центр «Мемориал». 25 мая 2017 года Дэніс Крыстэнсен быў арыштаваны падчас набажэнства і накіраваны ў следчы ізалятар, дзе знаходзіцца па цяперашні часЗаголовок «Дело Кристенсена в Орле» раздела «Деннис Кристенсен» страницы «Узники совести» на сайте Свидетелей Иеговы в России.
Разбіральніцтва ў Чыгуначным раённым судзе г. Арол у 2018—2019 гадах
Слуханне па справе Д. Крыстэнсена пачалося 19 лютага 2018 года ў Чыгуначным раённым судзе Арла. Яно працягнулася з перапынкамі да лютага 2019 г. Падчас разбіральніцтва ішла праверка вучэнняў і дзейнасці мясцовых Сведкаў Іеговы на падставе літаратуры, знойдзенай у Крыстэнсена і допыту некалькіх яго аднавернікаў у якасці сведкаў па справе. Таксама суд спрабаваў усталяваць існаванне доказаў працягу абвінавачаным дзейнасці забароненай арганізацыіХроніка працэса на сайце Сведкаў Іеговы ў Расіі. За працэсам назіралі журналісты і дыпламаты шэрагу краін«Ярлык экстремиста»: массовые уголовные преследования Свидетелей Иеговы в России // БелсатВиктор Нехезин Свидетели Иеговы в России: как Деннис Кристенсен оказался орловским экстремистом // Русская служба Би-би-си.
6 лютага 2019 года суд пастанавіў прызнаць Д. Крыстэнсена вінаватым у парушэнні часткі 1 арт 282.2 Крымінальнага Кодэкса Расіі і прызначыць яму пакаранне: 6 год пазбаўлення свабоды. У адказ на гэта міністр замежных спраў Даніі выказаў сваю занепакоеннасць такім рашэннем судаМинистр иностранных дел Дании выразил обеспокоенность по поводу приговора Деннису Кристенсену // ИнфоОрел. Прадстаўнікі Human Rights Watch, Amnesty International, ААН, ЕС і ПАСЕ патрабавалі тэрмінова вызваліць КрыстэнсенаВерховный комиссар ООН по правам человека о приговоре Деннису Кристенсену // Свидетели Иеговы в РоссииНаблюдатели ПАСЕ призвали освободить Кристенсена не дожидаясь апелляции // Свидетели Иеговы в РоссииЗаявление Евросоюза: «Освободить немедленно и безоговорочно» // Свидетели Иеговы в РоссииДатский свидетель Иеговы Деннис Кристенсен должен быть немедленно освобожден // Amnesty InternationalРоссия: Деннису Кристенсену вынесен приговор // Human Rights Watch. А прэс-сакратар Крамля Д. Пяскоў заявіў, што рашэнне суда адпавядае законуКремль отреагировал на приговор датскому проповеднику // Лента.ру.
У маі 2019 г. у Арлоўскім абласным судзе праходзіла апеляцыйнае слуханне па гэтай справе. 23 мая 2019 г. Арлоўскі аблсуд пацведзіў тэрмін Дэнісу Крыстэнсену, вынесены папярэднім судомВышестоящий суд оставил в силе решение о тюремном сроке для Денниса Кристенсена // Свидетели Иеговы в России.
У калоніі
Пасля вынясення рашэння судом, Д. Крыстэнсена накіравалі адбываць пакаранне ў Папраўчую калонію № 3 г. Льгоў. У канцы ліпеня 2019 г. падчас вобыску ў Дэніса Крыстэнсена знайшлі нож, які мог быць яму падкінуты самімі супрацоўнікамі калоніі для кампраметацыі вернікаДеннису Кристенсену подбросили в камеру нож, чтобы оказать давление. Вскоре его посетили члены президентского Совета // Свидетели Иеговы в России. Пасля гэтага 7 жніўня 2019 г. Старшыня Пастаяннай камісіі савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека па садзейнічанні з Грамадскай назіральнай камісіяй, рэформе пенітэнцыярнай сістэмы і прафілактыцы правапарушэнняў Андрэй Бабушкін і член Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Марыя Бальшакова наведалі з рабочым візітам гэту калонію, каб праверыць умовы жыцця зняволеных і даць ім прававую кансультацыюАндрей Бабушкин и Мария Большакова проверили условия содержания в ИК-3 УФСИН России по Курской области.
У верасні 2019 г. Крыстэнсен перанёс пнеўманію і знаходзіўся ў бальніцы калоніі №2В колонии Деннис Кристенсен перенес воспаление легких. Выздоровление идет медленно из-за неудовлетворительных бытовых условий // Свидетели Иеговы в России.
Спроба датэрміновага вызвалення 23 чэрвеня 2020 г. Льгоўскі раёны суд замяніў Крыстэнсену неадбытую частку турэмнага пакарання штрафам у памеры 400 тыс. расійскіх рублёўСуд постановил освободить Денниса Кристенсена — Свидетеля Иеговы из Дании. За веру он пробыл в тюрьме 1128 дней // Свидетели Иеговы в России. Папярэднія хадатайніцтвы аб датэрміновым вызваленні былі адхіленыя. 25 чэрвеня пракурор курскай пракуратуры Аляксей Шатуноў падаў скаргу на рашэнне суда. 26 чэрвеня Д. Крыстэнсена за знаходжанне ў абедзеным пакоі ў неналежны час і за знаходжанне ў бараку ў футболцы без курткі адправілі на 10 сутак у штрафізалятарЧто предприняли колония и прокуратура, чтобы не допустить выхода датского верующего Денниса Кристенсена на свободу? // Свидетели Иеговы в России і потым далі яшчэ 5 сутак штрафізалятара за тое, што ён праспаў пад'ёмБрату Деннису Кристенсену продлили срок пребывания в штрафном изоляторе еще на пять дней из-за ложных обвинений. 11 ліпеня Крыстэнсена выпусцілі са штафізалятара, а яго адвакаты беспаспяхова паспрабавалі абскардзіць пакаранне карцэрамДеннис Кристенсен отпущен из ШИЗО после 15 суток специального ареста. Защита планирует оспорить взыскания // Свидетели Иеговы в России. 15 ліпеня Крыстэнсена зноў накіравалі ў штрафны ізалятар за адмову выконваць працу, якую турэмны доктар дазволіў выконваць з перапынкамі, а незалежны доктар знайшоў супрацьпаказанай для здароўя КрыстэнсенаЧерез 4 дня после освобождения Денниса Кристенсена из ШИЗО льговская колония снова отправила его в камеру для наказания // Свидетели Иеговы в России.
4 верасня суддзя Курскага аблсуда адмяніў рашэнне замяніць Крыстэнсену рэшту турэмнага зняволення штрафам і накіраваў справу аб яго вызваленні на новы разгляд у Льгоўскі раённы судСуд оставил Денниса Кристенсена за решеткой, но дал другому суду шанс освободить верующего // Свидетели Иеговы в России. 9 верасня Д. Крыстэнсена ў трэці раз накіравалі ў штрафны ізалятар за адмову выконваць працу, якая супрацьпаказана яго здароўюДело Кристенсена в Орле. Хронология дела // Свидетели Иеговы в России. Усяго па стане на кастрычнік Дэніс Крыстэнсен правеў 38 дзён у штрафным ізялятарыСуд оставил Денниса Кристенсена в колонии. Подать новое ходатайство о смягчении наказания он может только через полгода // Свидетели Иеговы в России.
26 кастрычніка 2020 года Льгоўскі раённы суд Курскай вобласці адмовіўся замяніць Д. Крыстэнсену неадбытую частка турэмнага тэрміну на штраф. Суд спаслаўся на нязгоду Крыстэнсэна працаваць на турэмнай вытворчасці. Падаць новае хадайніцтва аб змякчэнні пакарання ён можа толькі праз паўгода пасля прыняцця гэтага рашэнняСуд оставил Денниса Кристенсена в колонии. Подать новое ходатайство о смягчении наказания он может только через полгода // Свидетели Иеговы в России.
10 лютага 2021 года Курскі абласны суд адмовіў Д. Крыстэнсену ў праве замяніць неадбытую частку турэмнага тэрміну на штрафПаводле раздзелу тэрміновыя навіны (Breaking News) на сайце JW.ORG i ў дадатку JW Library ад 11 лютага 2021 г..
Вызваленне, дэпартацыя і далейшыя падзеі
24 мая 2022 г. Д. Крыстэнсен быў вызвалены з калоніі і накіраваны на дэпартацыю з РасііДеннис Кристенсен освобожден из колонии // Свидетели Иеговы в РоссииСвидетель Иеговы Деннис Кристенсен вышел из колонии под Курском // Радио Свобода. 25 мая ён прыляцеў у Данію разам з жонкайДеннис Кристенсен освобождён из тюрьмы и депортирован //JW.ORG. У 2023 г. супругі Крыстэнсены далі паўгадзіннае інтэрв'ю для сайта Сведкаў Іеговы, у якім распавялі некаторыя падрабязнасці іх жыцця падчас крымінальнага пераследвання ў РасііИнтервью с Деннисом и Ириной Кристенсен//JW.ORG.
Гл. таксама Судовы працэс над Сведкамі Іеговы ў Таганрогу Суд над Перакладам новага свету Пераследаванне Сведкаў Іеговы Сведкі Іеговы ў Трэцім Рэйху
Спасылкі Хроніка працэса на сайце Сведкаў Іеговы ў Расіі Дело Кристенсена. Вера, которая выше тюремных стен (Видео) Речь адвоката Антона Богданова, защищающего Денниса Кристенсена 23 января 2019 года // сайт Свидетелей Иеговы в России Отношение адвоката Виктора Женкова к обвинению, предъявленному Деннису Кристенсену (в порядке ст. 273 УПК РФ) // сайт Свидетелей Иеговы в России Апелляционная жалоба на приговор Деннису Кристенсену // сайт Свидетелей Иеговы в России Dansker fængslet i Rusland: «Det ville svare til, at et Jehovas Vidne herhjemme stemte dørklokker på den lokale villavej for herefter at få et halvt årti bag tremmer» // Politiken
Катэгорыя:Сведкі Іеговы Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:2019 год у Расіі