І́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 2000 г. гарадскі пасёлак) Іўе (не ўваходзіць у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лукашынскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

3 мая 1962 года цэнтр Дайлідскага сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Іўе, а сельсавет перайменаваны ў Іўеўскі, у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Іўеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў (Вялікі Збойск, Галенава, Галяноўка, Ганаўшчына, Ганчары, Дзешавічы, Дзяманты, Дуды, Дындылішкі, Лукашына, Малы Збойск, Пазяняты, Паўлавічы, Саўгуці, Старчаняты, Стоневічы, Стрыжаняты, Шаптуны і Яславічы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. У 1976 годзе ў склад Морынскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Збойск, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы і Яславічы), а ў склад сельсавета з Лаздунскага сельсавета перададзена вёска ЯтаўтавічыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).. У 1986 годзе скасаваны хутары Крыжоўка, Мендзяняты і ПастольнішкіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Ліпнішкаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Бярэзаўцы, Драбышы, Дунай, Едкавічы, Карпавічы, Красоўшчына, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Морынскага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 2008 чалавек, з іх 70,6 % — беларусы, 27,8 % — палякі, 1,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 2112 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1962 годзе