Саветы шуры маджахедаў Дэрны — кааліцыя ісламісцкіх груповак, якія выступалі за ажыццяўленне законаў шарыяту ў лівійскім горадзе Дэрна. Акрамя спроб увесці строгія сацыяльныя нормы, альянс быў вядомы сваёй канфрантацыяй з фельдмаршалам Х. Хафтарам і лівійскім філіялам Ісламскай Дзяржавы Ірака і Леванта (ІДІЛ).
11 мая 2018 года Саветы Шуры былі распушчаны пад ціскам надыходзячых сіл ЛНА і заменены сіламі абароны Дэрны.
Саветы шуры маджахедаў Дэрны былі створаны былым членам Лівійскай ісламскай баявой групы Салімам Дэрбі 12 снежня 2014 года. Групоўка ваявала з ІДІЛ за ўладу ў горадзе. У чэрвені 2015 года баевікі ІДІЛ забілі старэйшага лідара Саветаў Шуры Насэра Акра. У адказ групоўка абвясціла джыхад супраць ІДІЛ. Вайна ішла з пераменным поспехамhttps://www.longwarjournal.org/archives/2015/06/rival-jihadists-battle-derna.php.
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2018 годзе Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Лівіі