Дункан Дэ Моар (), таксама вядомы як Дункан Лоўрэнс (; нар. 11 красавіка 1994, Спейкенісе, Нідэрланды) — нідэрландскі поп-спявак, пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2019», які адбыўся ў Тэль-Авіве, Ізраіль з песняй «Arcade».

Біяграфія У 2012 годзе выйграў гарадскі конкурс талантаў у Брыле. Годам пазней заснаваў уласную групу The Slick and Suited, з якой пачаў сваю музыкальную кар’еру ў Рок-акадэміі ў Тылбургу і выступіў у 2013 году на фестывалі Eurosonic Noorderslag у Гронінгене. Граў таксама ў некаторых іншых калектывах Акадэміі, скончыў яе ў 2017 годзе. Прымаў удзел у пятым сезоне «The Voice of Holland» пад кіраўніцтвам Ільзэ Дэ-Лангі. Разам з Джыхадам Рамуні ў 2018 годзе напісаў песню «Closer» для альбома карэйскага гурта TVXQ «New Chapter #1: The Chance of Love».

У 2019 году прадстаўляў Нідэрланды на конкурсе «Еўрабачанне-2019» у Тэль-Авіве (Ізраіль) з песняй «Arcade». У выніку перамог у шоу, атрымаўшы 492 бала (231 бал ад журы і 261 бал ад гледачоў).

Ён павінен быў выступіць у фінале Еўрабачання-2021 у прамым эфіры, але здаў станоўчы тэст на каранавірус. Арганізатары паведамілі, што выканаўца можа выступіць у іншай форме. У фінале было паказана выступленне артыста з генеральнай рэпетыцыі.

Асабістае жыццё Як было сказана ў яго акаўнце Instagram у кастрычніку 2018 года, Лоўрэнс здзейсніў камінг-аўт як бісексуал. На прэс-канферэнцыі незадоўга да фіналу «Еўрабачання» Лоўрэнс пацвердзіў сваю арыентацыю: «я больш, чым проста мастак, я чалавек, я жывая істота, я бісексуал, я музыкант, я змагаюся за ідэі. І я ганаруся, што у мяне ёсць шанец паказаць, кім я з’яўляюся».

Дыскаграфія Студыйныя альбомы НазваІнфармацыяSmall Town Boy Выйшаў: 13 лістапада 2020 Лэйбл: SparkSkyboy Выйшаў: 22 верасня 2023 Лэйбл: Yellowfield Міні-альбомы

Worlds on Fire (2020)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Нідэрландаў Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2019