Асабняк — колішні жылы дом у гістарычным цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 39. Цяпер у будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
Гісторыя Пабудаваны ў 1925—1927 гадах з цэглы па праекце польскага архітэктара Юліяна Лісецкага ў польскім нацыянальным дварковым (сядзібным) стылі (). Адрэстаўрыраваны ў 1987 г. спецыялістамі аб’яднання «Белрэстаўрацыя»4 лютага 2014 г. — 25 гадоў з часу адкрыцця музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (1989), філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. З 1986 года ў будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
Архітэктура
Скампанаваны з 2 аднолькавых двухкватэрных жылых секцый. Накрыты агульным мансардавым дахам. Уваходы вылучаны вынасным мезанінам на 2 калонках. З дваровага фасада ў кожнай секцыі выступае трохгранны двухпавярховы эркер з балконам. Планіроўка функцыянальна падзялялася па жылую і гаспадарчую часткі. Гаспадарчая мела самастойны ўваход з тарцовага фасада. Мансардавы паверх ідэнтычнай планіроўкі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Вуліца Леніна (Брэст) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юліяна Лісецкага Катэгорыя:1927 год у Брэсце