«У агні́ наро́джаная» () — беларускі нямы мастацкі фільм, зняты ў 1929 годзе рэжысёрам Уладзімірам Корш-Сабліным на кінастудыі «Белдзяржкіно».

Сюжэт Зроблены фільм да 10-годзьдзя ўтварэння БССР і апавядае пра ўсталяванне бальшавіцкай улады на беларускіх землях у часе ўзброеных канфліктаў 1919—1920 гадоў.

Гэта першы і апошні выпадак у савецкім кінематографе, калі ёсць згадкі пра Беларускую Народную Рэспубліку.

У ролях

Стварэнне Фільм прасякнуты тагачаснай авангарднай стылістыкай; на рэжысёра паўплывала творчасць Аляксандра Даўжэнкі ды іншых культавых савецкіх рэжысёраў. Пазней ні Уладзімір Корш, ні іншыя беларускія рэжысёры міжваеннага перыяду да авангарднай тэматыкі не звярталіся.

У 2012 годзе ў межах праекта «Тузін. Немаўля» беларускія выканаўцы «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да фільма. Сучасны плакат намаляваў мастак Анджэй Ветэшка.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Нямыя фільмы Катэгорыя:Фільмы Уладзіміра Корш-Сабліна Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»