Дом па вуліцы 17 верасня, 37 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Жылы дом пабудаваны ў канцы XIX — першай палове XX ст. з цэглы.
Архітэктура
Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы.
Аб’яднаны з домам № 35 у адзіны корпус. Двухпавярховы аб’ём з двухсхільным дахам мае ў цэнтры галоўнага фасада балкон. У пластычным афармленні выкарыстаны канеліраваныя руставаныя лапаткі, карніз нескладанага профілю. Глыбока ў двор выступае вузкае крыло-прыбудова, па фронце 2-га паверха праходзіць драўляная галерэя.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Брэста Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:вуліца 17 верасня (Брэст)