Нарэ́шавічы (, ) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сіняўскага сельсавета.
Назва Паводле мясцовай клецкай дзяржаўнай раённай газеты "Да новых перамог":"А што тычыцца менавіта назвы самой вёскі, то паходзіць яна ад прозвішча баяраў-літоўцаў Нарэйшаў (літ. “нарэці”- жадаць).
У 1534 і 1554 гг. успамінаецца панцырны баярын Мікалай Нарэйшавіч.
У 1552 г. путныя баяры Барцей, Вайцюк, Мікалай і Якуб Нарэйшы жывуць на землях с.Глубоча, што належала БонеПисцовая книга бывшего Пинского староства : составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Пинским и Кобринским старостой Лаврином Войною. Вильна, 1874. С. 482..
Да 1575 года гэтыя землі выдзелены ў асобнае сяло. У гэтым годзе сяло Нарэйшаў належыць Радзівілам, налічвае 16 гаспадароў (сярод іх Марцін Нарэйша) і 18 валок зямлі.
У 1626 годзе ў с.Нарэйшы 26 гаспадароў, у тым ліку Ян Нарэйша, 18 валок зямлі, у 1645 г. – 27 гаспадароў разам з Адамам Нарэйшам" (2011).https://www.kleck.by/2011/09/10/%D1%81%D0%BD%D0%B8%D1%82%D1%81%D1%8F-%D0%BC%D0%BD%D0%B5-%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BD%D1%8F/Прозвішча Нарэйша (Norejsza) у ХІХ ст. засведчанае ля Кабыльніка (паблізу і в. Нарэйшы), было яно і на літоўскай Жамойціhttps://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/share/?manifest=https://eais.archyvai.lt/repo-ext-api/view/267109517/316018496/lt/iiif/manifest&lang=lt&page=149
https://www.epaveldas.lt/preview?id=1521%2F1%2F4. Ёсць сучасныя літоўскія прозвішчы Norys, Noraitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=6516b519c55b0291a2fc6a6cc12c7b3f. Антрапанімічны суфікс -eiš- асабліва папулярны ва ўсходняй, аўкштайцкай частцы ЛітвыDaiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 221..
Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Дудук (1929—2009) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы.
Спасылкі
Катэгорыя:Сіняўскі сельсавет (Клецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Клецкага раёна