Архаічны перыяд (), часам мезаіндзейскі перыяд () — стадыя развіцця археалагічных культур ў дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на поўнач ад Мексікі на працягу прыкладна 8 тысячагоддзя да н. э. — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э.
Вылучэнне Архаічны перыяд быў упершыню вылучаны ў 1958 г. амерыканскімі археолагамі Філіпам Філіпсам і Горданам Уілі на падставе папярэдніх даследаванняў паўднёвага ўсходу ЗША. За пачатак быў прыняты час знікнення Берынгіі і канец міграцыі палеаіндзейцаў у Паўночную Амерыку. Заканчэннем першапачаткова лічылі ўзнікненне курганных культур, з'яўленне земляробства і керамікі. Такім чынам у агульнасусветнай перыядызацыі архаічны перыяд супадаў з эпохамі мезаліту — ранняга неаліту.
Параўнальнае даследаванне з Месаамерыкай і пазнейшыя раскопкі культур Поверці-Пойнт і Уотсан-Брэйк паказалі, што курганыя культуры ўзніклі значна раней за распаўсюджанне земляробства і керамікі. У гэтай сувязі некаторыя археолагі сталі вылучаць самастойную стваральную стадыю (), якую датавалі ніжнімі межамі ад сярэдзіны 4 тысячагоддзя да н. э. да канца 2 тысячагоддзя да н. э. і верхнімі — каля сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э.
Перыядызацыя Архаічны перыяд прынята падзяляць на некалькі стадый: Ранняя архаічная (да сярэдзіны 7 тысячагоддзя да н. э.): ад знікнення Берынгіі да ўзнікнення вытворчасці кошыкаў. Сярэдняя архаічная (сярэдзіна 7 тысячагоддзя да н. э. — канец 4 тысячагоддзя да н. э.): шліхтаваныя каменныя прылады, апрацоўка ракавін, абмен на доўгія адлегласці, перасяленне з Азіі продкаў алеутаў, эскімосаў і на-дэне. Позняя архаічная (3 тысячагоддзе да н. э. — 2 тысячагоддзе да н. э.): распаўсюджанне земляробстваа на поўдні сучасных ЗША, выраб керамікі, арнаментацыя ракавін.
Гл. таксама Марская архаічная культура Усходні сельскагаспадарчы комплекс
Спасылкі Archaic North America Archaic Period: Overview Encyclopedia of Alabama Ohio History Central The Canadian Encyclopedia Earliest Mound Site DAVID G. ANDERSON, PALEOINDIAN AND ARCHAIC PERIODS IN NORTH AMERICA
Катэгорыя:Археалогія ў ЗША Катэгорыя:Археалогія ў Канадзе Катэгорыя:Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дакалумбавы культуры