Сяргей Антонавіч Чуні́хін ( — ) — вучоны ў галіне матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1934), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныАкадэмік ЧУНІХІН Сяргей Антонавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў . У 1929 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1933—1935 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай матэматыкі Тульскага механічнага інстытута, у 1935—1941 гг. Маскоўскага вячэрняга металургічнага інстытута. З 1941 года С. А. Чуніхін у Томску, займаў пасады загадчыка кафедрамі ў Томскім электрамеханічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту і Томскім дзяржаўным універсітэце. У 1953 годзе пераехаў у Гомель, дзе да 1960 года займаў пасаду загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1960 г. С. А. Чуніхін у Гомельскім аддзяленні Інстытута матэматыкі Акадэміі навук БССР на пасадзе загадчыка лабараторыяй, адначасова з 1978 года — намеснік дырэктара Інстытута матэматыкі па Гомельскаму аддзяленню.

Навуковая дзейнасць С. А. Чуніхіну належаць працы па тэорыі груп. Ён пабудаваў агульную тэорыю фактарызацыі канечных груп, вылучыў і вывучаў два новыя класы груп (П-аддзельныя і П-вырашальныя), стварыў новы метад даследавання груп. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Подгруппы конечных групп» (1964, перакладзена за мяжой на англійскую мову ў 1969 годзе)Шеметков Л. А. Сергей Антонович Чунихин (1905—1985) // Известия Академии наук Беларуси. Серия физико-математических наук. № 3, 1996..

Узнагароды і званні Ордэн «Знак Пашаны» (1954, 1985) Ордэн Дружбы народаў (1975) Медалі 5 ганаровых гармат Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі БССР

Памяць У Гомелі на доме № 32а па вуліцы Кірава ў 1995 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка з барэльефам вучонага.

Літаратура

Спасылкі Акадэмік ЧУНІХІН Сяргей Антонавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Сяргей Антонавіч Чуніхін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Чунихин, Сергей Антонович (доктор физико-математических наук, математик ; 1905—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Шеметков Л. А. Сергей Антонович Чунихин (1905—1985) // Известия Академии наук Беларуси. Серия физико-математических наук. № 3, 1996. Чунихин Сергей Антонович // Памятники Гомельщины Штейнер И. Ф., Андреева О. В. Выдающиеся ученые Гомельщины

Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі БелДУТ Катэгорыя:Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны