thumb|200px|Плошча Якуба Коласа ў Мінску

Плошча — адкрытая, архітэктурна арганізаваная, апраўленая будынкамі і зялёнымі насаджэннямі прастора, якая ўваходзіць у сістэму гарадскіх прастораў; вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе альбо вёсцы.

Адрозніваюць: транспартныя плошчы: вакзальныя і інш. пешаходныя плошчы: театральныя, гандлёвыя, мемарыяльныя, саборныя.

Плошчы з нерэгулярнай сярэдневяковай планіровачнай асновай падзяляюцца на віды: верацёнападобнай, няправільнай шматвугольнай, трохвугольнай канфігурацыі, з прасторава не аформленым перыметрам. Комплексы з прасторава не аформленым перыметрам сустракаюцца ў малых гарадскіх паселішчах. У сувязі з экстэнсіўнай забудовай і прыляганнем зямельных угоддзяў плошча абмежавана групамі будынкаў, размешчанымі з вялікімі разрывамі. Яе ўмоўная ўнутраная прастора мае візуальныя выхады ў навакольнае прыроднае асяроддзе і ў плане не ўтварае якую-небудзь геаметрычную фігуру.

Плошчы з гатычнай ці рэнесанснай асновай падраздзяляюцца на комплексы прамавугольнай, трапецападобнай ці блізкай да іх формы; складанага Г-падобнага абрысу з выкарыстаннем прамых вуглоў.

Плошчы з барочнай асновай дыферэнцыююцца на віды: прамавугольнага ці трапецападобнага абрысу; ускладненай канфігурацыі — правільны многавугольнік ці авал.

Комплексы, створаныя нанова ці ператвораныя ў перыяд класіцызму, падзяляюцца на віды: прамавугольнай ці трапецападобнай формы; ускладненага, але геаметрычна яснага абрысу — авальнага ці абрысу, які спалучае розныя фігуры; няправільных абрысаў, абумоўленых выкарыстаннем пры рэканструкцыі нерэгулярнай планіроўкі, якая існавала раней.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктура