Мікала́еўская карчма́ — колішняя карчма ў Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у якой у 1908—1910 гадах жыла сям’я беларускага паэта Якуба Коласа.

Карчма ў Мікалаеўшчыне ўпамінаецца яшчэ ў 1596 годзе, але яна неаднаразова знішчалася. Апошні будынак карчмы быў пабудаваны ў 1881 годзе на беразе Нёмана, пры дарозе на Новы Свержань. Акрамя будынку шынка, у яе склад уваходзілі вазоўня, прыбудаваная да карчмы і абора. Поўнае апісанне пабудоў знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Беларусі.

Пасля пераезду са Стаўбцоўскай лясной каморы ў Цёмных Лядах Міцкевічы выкупілі будынак колішняй карчмы ў Мікалаеўшчыне. Некаторы час у ім жыў і сам Кастусь, але вясной 1908 года ён з'ехаў у Мінск для адбывання пакарання за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе.

У 1910 годзе ў Мікалаеўшчыне адбыўся пажар, падчас якога згарэла карчма. Аднаўляць яе не сталі і Міцкевічы пераехалі з вёскі ў Смольню.

У адрозненне ад іншых сядзіб Коласа, такіх як Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня, карчма ў Мікалаеўшчыне не была адноўлена, хаця такія варыянты разглядалісяНа Радзіме Якуба Коласа не маюць грошай, каб годна адзначыць 120-годдзе паэта.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) Катэгорыя:Якуб Колас Катэгорыя:Корчмы Беларусі Катэгорыя:1881 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1910 годзе Катэгорыя:Згарэлыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі