Ко́шык (Calathidium)Биологический энциклопедический словарь. // Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. — простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю.
Мае выгляд канічнай або падобнай да сподка пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Унутраныя кветкі кошыка звычайна трубчастыя, акружаныя язычковымі. Таксама суквецце можа складацца толькі з трубчастых ці толькі язычковых кветак. Мае абгортку з вялікай колькасці крыючых лістоў знешніх кветак (у званочкавых) і таксама з відазмененых верхавінкавых лістоў (у астравых).
Дадзенае суквецце характэрна раслінам сямейства , некаторым відам парасонавых і званочкавых.
Будова суквецця спрыяе апыленню раслін. Паступовае раскрыццё кветак кошыка, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў у іх і іншыя прыстасаванні прадухіляюць самаапыленне.
Літаратура — С. 440. Корзинка // Биологический энциклопедический словарь. // Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. Биология. Современная иллюстрированная энциклопедия. // Гл. ред. А. П. Горкин; М.: Росмэн, 2006.
Катэгорыя:Суквецці