Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі (; ,  — ) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў рамеснае вучылішча, працаваў на складах спажыўсаюзаў ў горадзе Саратаве.

У 1919 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў аб’яднаныя курсы камскладу у Ташкенце. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, камандаваў узводам і эскадронам. Пасля заканчэння вайны служыў начальнікам палкавой школы і начальнікам штаба палка. Удзельнік барацьбы з басмачамі ў Сярэдняй Азіі.

У 1927 годзе Аляксандр Аляксандравіч скончыў ваенную школу, у 1930 годзе — курсы ўдасканалення каманднага складу. У 1936 годзе прызначаны на пасаду камандзіра палка. У 1937—1938 гадах удзельнічаў у вайне супраць японцаў на тэрыторыі Кітая.

У 1940 годзе Аляксандр Лучынскі скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і ў тым жа годзе быў прызначаны начальнікам штаба дывізіі. З красавіка 1941 г. — камандзір 83-й горна-стралковай дывізіі, якая дыслакавалася ў Сярэдняй Азіі. Са жніўня 1941 года дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Лучынскага вяла баі на Закаўказскім фронце, а з лістапада 1942 — на Паўночнакаўказкім фронце.

У траўні 1944 года Аляксандр Лучынскі прызначаецца камандуючым 28-й арміяй, якая ўваходзіла ў склад 1-га і 3-га Беларускіх франтоў.

Пад камандаваннем генерал-лейтэнанта А. А. Лучынскага злучэнне удзельнічала ў Беларускай, Усходне-Прускай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. Асабліва вызначылася 28-я армія пры вызваленні беларускіх гарадоў Парычы, Глуск, Слуцк, Баранавічы, Брэст. Аляксандр Аляксандравіч — удзельнік Параду Перамогі 24 чэрвеня 1945 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 г. генерал-лейтэнанту А. А. Лучынскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1945 годзе генерал-палкоўнік А. А. Лучынскі камандаваў 36-й арміі, якая ўваходзіла ў склад Забайкальскага фронту. У жніўні 1945 года армія прымала ўдзел і ў разгроме японскай Квантунскай арміі на Далёкім Усходзе.

У 1948 годзе Аляксандр Аляксандравіч скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба, затым камандаваў 3-й арміяй.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста» прысвоена ў 1975 годзе.

А. А. Лучынскі памёр 25 снежня 1990 году ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Крыніцы

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Камандуючыя Ленінградскай ваеннай акругай Катэгорыя:Генералы арміі СССР Катэгорыя:Камандуючыя Туркестанскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі