Аляксандр Рыгоравіч Маханёк (, — ) — вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1975), прафесар (1985).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1957 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1957 года працаваў у Інстытуце фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР (з 1959 года Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі).
Навуковая дзейнасць А. Р. Маханьку належаць навуковыя працы па па распрацоўцы квантавамеханічных метадаў тэорыі ўзбурэнняў. Займаўся распрацоўкай тэарэтычных асноў лінейнай шматфатоннай спектраскапіі іонаў, актывізаваных крышталёў і двухатамных малекул.
Сярод апублікаванага: Аналитические методы в квантовомеханической теории возмущений. — Мн., 1982. (разам з У. С. Каральковым).
Літаратура — С. 223.
Спасылкі Маханек, Александр Григорьевич (доктор физико-математических наук ; 1934—1997) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі