Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі сабор у горадзе Сідней, Аўстралія. Кафедральны сабор Сіднейскай архідыяцэзіі-мітраполіі, якую ўзначальвае кардынал Джордж Пел. Адзін з пяці аўстралійскіх сабораў, якія носяць ганаровы статус «малой базілікі», статус прысвоены ў 1930 годзе Папам Піем XI. Прызнаны «нацыянальнай святыняй». У 2008 годзе сабор быў цэнтрам мерапрыемстваў Сусветнага дня каталіцкай моладзі, яго наведаў Папа Бенедыкт XVI.
Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Саборы Катэгорыя:Каталіцкія храмы Аўстраліі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сіднея Катэгорыя:Славутасці Сіднея Катэгорыя:Малыя базілікі