Дзмітрый Ціхаміраў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У кастрычніку і лістападзе 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Мінска». 5 мая 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (1:2).
У ліпені 2019 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў падрыхтоўку да сезона ў складзе «Мінска», аднак неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі», якая ў лютым узяла нападніка ў арэнду. У складзе пінскай каманды звычайна выхадзіў на замену.
У жніўні 2020 года пакінуў «Хвалю» і неўзабаве стаў іграком «Оршы». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, за паўгады забіў 5 галоў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў аршанскі клуб і адправіўся служыць у армію.
У пачатку 2022 года зноў далучыўся да «Оршы», аднак у красавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У жніўні 2023 года далучыўся да «Слоніма-2017». У лютым 2024 года вярнуўся ў «Оршу».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Мінск 10 3 2018 дубль Мінск 15 9 2019 (1) Д1 Мінск 2 0 2019 (2) Д2 Нафтан 14 3 2020 (1) Д2 Хваля 8 0 2020 (2) Д2 Орша 11 5 2022 Д2 Орша 2 0 2023 (2) Д2 Слонім-2017 15 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017